1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
Читать по-русски


Кампанія Yukon Advanced Optics Worldwide (брэнд Pulsar) адрэагавала на публікацыю «Люстэрка» пра тое, што зброевыя прыцэлы яе вытворчасці прадаюцца ў Расіі, трапілі ў рукі да байцоў аднаго з расійскіх падраздзяленняў, якія ваююць ва Украіне, і, відавочна, будуць выкарыстаныя ў баях. У літоўскай кампаніі адзначылі, што хочуць забяспечыць празрыстасць пытання, папярэдзіць няслушныя тлумачэнні і падкрэсліць сваю прынцыповую пазіцыю па падтрымцы Украіны. Публікуем каментар, які быў агучаны «Люстэрку».

Ночной цифровой прицел Pulsar Digisight Ultra N455 LRF - возможно, военнослужащим РФ передали именно такую модель. Фото: Pulsar
Начны лічбавы прыцэл Pulsar Digisight Ultra N455 LRF — магчыма, вайскоўцам РФ перадалі менавіта такую мадэль. Фота: Pulsar

«Кампанія Yukon Advanced Optics Worldwide цвёрда прытрымліваецца пазіцыі, якая была публічна агучаная 28 лютага 2022 года, пра аказанне ўсебаковай дапамогі Украіне і асуджэнне ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны. Кампанія строга выконвае патрабаванні наконт недапушчальнасці пастаўкі сваёй прадукцыі ў тыя краіны, якія ўключаныя ў санкцыйныя спісы згодна з мясцовым і/або міжнародным заканадаўствам (дырэктывы ЕС).

24 лютага 2022 года кампаніяй прынятае рашэнне пра адмену ўсіх продажаў і паставак вырабленай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю, Рэспубліку Беларусь і краіны Цэнтральнай Азіі. З гэтага часу ніякая прадукцыя кампаніі не прадаецца прадпрыемствамі кампаніі на тэрыторыі РФ і РБ. Прадукцыя, вырабленая на заводах кампаніі ў Еўропе, ніколі не пастаўлялася ў РФ і РБ. Намі таксама было прынятае рашэнне пра спыненне дзейнасці прадпрыемства на тэрыторыі РФ.

На розныя ініцыятывы дапамогі Украіне і ўкраінскім уцекачам летась намі было вылучана каля 2 млн еўра.

1 лютага 2023 года на партале „Люстэрка“ была апублікаваная інфармацыя пра траплянне вырабленай кампаніяй прадукцыі ў зону ваеннага канфлікту. Кампанія ўважліва аналізуе наяўную інфармацыю. Паводле папярэдніх звестак у фотаздымках, названы прыбор быў выраблены ў Рэспубліцы Беларусь у перыяд 2019−2020 гг. Вытворчасць гэтага тыпу прыбораў была спыненая ў 2021 годзе. Прыборы кампаніі, як і дадзены прыбор, ніколі не вырабляліся для ваенных мэтаў і не адпавядаюць стандартам ваеннай прамысловасці.

Кампанія будзе ўдзячная за любую інфармацыю пра незаконнае траплянне вырабленай ёю прадукцыі ў зону ваеннага канфлікту ў выпадку выяўлення такіх фактаў».

Нагадаем, 1 лютага кіраўнік Паўночнай Асеціі наведаў у зоне баявых дзеянняў ва Украіне байцоў 19-й мотастралковай дывізіі, якая базуецца ва Уладзікаўказе, і перадаў ім тэхнічную дапамогу, у тым ліку 50 цеплавізараў і 20 прыбораў начнога бачання. Сярод іх былі і суперсучасныя начныя лічбавыя прыцэлы брэнда Pulsar, якія выпускае літоўская кампанія Yukon Advanced Optics Worldwide. Выявілася, што іх цалкам свабодна можна купіць у расійскіх крамах як прыцэлы для начнога палявання.