Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  4. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  8. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  12. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Пол Адамс

Як сказаў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, «мяч цяпер на баку Расіі». Гэта важны момант, піша карэспандэнт Бі-бі-сі Пол Адамс.

Владимир Путин. Фото: Reuters
Уладзімір Пуцін. Фота: Reuters

У сумеснай заяве ЗША і Украіны пасля доўгага дня перамоваў у Джыдзе ёсць некалькі ключавых радкоў, і, магчыма, ні адзін з іх не важнейшы за гэты: «Злучаныя Штаты паведамяць Расіі, што ўзаемнасць расіян — ключ да дасягнення міру».

У апошнія тыдні мы шмат чулі пра тое, чаго Дональд Трамп чакае ад Украіны і якія грубыя інструменты Белы дом выкарыстоўвае, каб падпарадкаваць Кіеў. Цяпер, відаць, прыйшоў час публічна праверыць намеры Расіі.

Адносіны Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным дагэтуль былі ахінутыя няпэўнасцю, і няма ніякіх відавочных прыкмет ціску Трампа на Пуціна, што магло б збалансаваць ціск на Уладзіміра Зяленскага.

Заява ЗША і Украіны ў аўторак зусім не азначае, што Трамп раптам змяніў сваё стаўленне да Зяленскага. У іх няпростыя адносіны, народжаныя даўнім узаемным недаверам.

Але агіднае воблака жоўці, якое ўзнікла пасля правальнай сустрэчы ў Авальным кабінеце, можа пачаць рассейвацца, калі запусціцца рэальны працэс устанаўлення міру.

Пасля неадкладнага аднаўлення абмену разведдадзенымі паміж ЗША і Украінай і дапамогі Кіеву ў сферы бяспекі ціск цяпер можа адчуць менавіта Расія.

Пакуль рана рабіць высновы, і маса дэталяў мусіць быць узгодненая падчас далейшых перамоваў.

У заяве гаворыцца пра істотныя аспекты завяршэння вайны і пра гарантыі, на якія Украіна можа разлічваць «для пашырэння эканомікі і забяспечання доўгатэрміновага росквіту і бяспекі».

Але менавіта фармулёўкі апошняга абзаца адлюстроўваюць пункт гледжання Вашынгтона пра тое, што бяспека і росквіт могуць быць дасягнутыя шляхам заключэння шырока дыскутаванай угоды па крытычна важных мінералах, а не з дапамогай канкрэтных гарантый бяспекі, якіх дабіваецца Кіеў.

Зяленскі і Трамп, гаворыцца ў заяве, дамовіліся заключыць угоду «як мага хутчэй». Як чыста камерцыйнае пагадненне можа перадухіліць варожыя дзеянні Расіі ў будучыні, яшчэ трэба высветліць.

У заяве таксама адзначаецца, што ўкраінская дэлегацыя «пацвердзіла, што еўрапейскія партнёры мусяць быць уцягнутыя ў мірны працэс», але з яго не зусім зразумела, як Вашынгтон разглядае магчымыя параметры еўрапейскага ўдзелу.

Сустрэча ў Саудаўскай Аравіі здаецца своечасовай перазагрузкай пасля турбулентнасці апошніх дзён. Але яе вынікі не значаць, што далейшыя дзеянні ЗША і Украіны цалкам узгодненыя.

Калі ў прэзідэнта Зяленскага некалі і былі сумневы, то цяпер ён дакладна ведае, што мае дачыненне з капрызным і зменлівым характарам амерыканскага прэзідэнта, для якога лаяльнасць у мінулым і традыцыйныя дыпламатычныя паводзіны значаць вельмі мала.

Ён зробіць усё магчымае, каб мяч застаўся на расійскім баку, але ён разумее: ёсць усе шанцы, што мяч можа вярнуцца да яго.