Восем чалавек атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася днём 17 студзеня ў цэнтры Мінска, паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле звестак інспектараў, на скрыжаванні вуліцы Максіма Багдановіча і праспекта Пераможцаў у выніку няўважлівасці адбылося сутыкненне двух маршрутных таксі Mercedes-Benz і грузавіка МАЗ.
У Следчым камітэце ўдакладнілі, што кіроўца маршрутнага таксі ўехаў у грузавік, кіроўца якога чакаў уключэння зялёнага сігналу святлафора. Праз непрацяглы час з імі сутыкнулася яшчэ адна маршрутка.
У выніку ДТЗ 8 пасажыраў маршрутных таксі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўленыя ў бальніцу.