Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  2. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  4. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  8. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  9. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  14. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  15. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных


У верасні і кастрычніку ў Батумі, Варшаве, Вільнюсе і Беластоку адбудзецца штогадовы фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Праграма з’явілася на сайце арганізатараў.

Афіша фестываля «PRADMOVA-2023». Фота: pradmova.eu
Афіша фестываля PRADMOVA-2023. Фота: pradmova.eu

Фестываль стартуе ў грузінскім Батумі (30 верасня — 1 кастрычніка). Госці змогуць атрымаць асалоду ад лекцый, літаратурных дыскусій і «Паэтычнага варушняка». З падзей адзначым прэзентацыю кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя 3: на вайне» з удзелам пісьменнікаў Стася Карпава, Святланы Курс і Аляксандра Чарнухі, а таксама інтэрактыўную лекцыю «Песні беларускага супраціву» з удзелам Змітра Бартосіка і Змітра Зайко.

Наступным прыпынкам стане Варшава (6−9 кастрычніка). Тут удзельнікі фестывалю змогуць сустрэцца з вядомымі аўтарамі, паразважаць пра нацыянальную ідэю і будучыню тэатра, паглядзець і абмеркаваць з аўтарамі і рэжысёрамі тэатральныя пастаноўкі, а таксама наведаць вялікі канцэрт беларускай музыкі. З падзей адзначым дыскусію-прэзентацыю кнігі «Чаму Беларусь не Расея?» з аўтарам Сяргеем Абламейкам. Прэзентацыя зборніка апавяданняў Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі» і беларускага перакладу дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік. 2020−2021» Юліі Цімафеевай. А таксама прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» з удзелам выдаўца Ігара Іванова.

Потым PRADMOVA адправіцца ў Вільнюс (14−15 кастрычніка), дзе адбудзецца дыялог беларускай паэзіі з паэзіяй краін Балтыі. З падзей адзначым лекцыю-прэзентацыю будучай кнігі «Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно. Даследчыя сюжэты» і дыскусію «Літва ці Летува: спрэчныя пытанні беларуска-літоўскіх стасункаў у гісторыі і феномен ліцвінізму».

Фестываль завершыцца ў Беластоку (28−29 кастрычніка), дзе літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваннямі, прэзентацыямі кніг і дыскусіямі. З падзей адзначым лекцыю Марыны Казлоўскай пра «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча: ці (як) варта перачытваць школьны белліт? і дыскусію пра турэмную літаратуру з удзелам Уладзіміра Някляева, Алега Груздзіловіча і Таццяны Нядбай.

Для тых, хто не зможа прысутнічаць на мерапрыемствах ужывую, PRADMOVA прапануе магчымасць далучыцца да фестывалю ў анлайн-фармаце (21, 22 і 30 кастрычніка).