Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  2. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  4. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  5. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  6. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  11. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  14. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  15. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  16. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  17. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


Новая порцыя беларускамоўных надпісаў у сталічным грамадскім транспарце выклікала абурэнне праўладнай мастачкі і аўтаркі карцін з выявай амапаўцаў і Лукашэнкі Святланы Жыгімонт.

Информационная табличка в общественном транспорте Минска. 2024 год. Фото: t.me/art_svetlana_zhigimont
Інфармацыйная шыльда ў грамадскім транспарце Мінска. 2024 год. Фота: t.me/art_svetlana_zhigimont

Гэтым разам актывістку абурылі налепкі з тлумачэннямі, што рабіць у выпадку аварыі, а таксама інфармацыйная шыльда пра месца для пасажыраў з інвалідным вазком. У гэтых надпісах яе абурылі словы «вечка», «клямка» и «вазок».

«Пры аварыі адчыніць вечка, націснуць чырвоную кнопку, дзверы адчыніць уручную»;

«Пры аварыі павернуць клямку да ўпору, дзверы адчыніць уручную»;

«Месца для інваліднага вазка. Івалідны вазок павінен устанаўлівацца супраць напрамку руху з апорай на перагародку або апорную панэль у зафіксаваным становішчы».

Аўтарка карцін з выявай сілавікоў і Лукашэнкі ўсумнілася, што гэтыя словы адпавядаюць нормам літаратурнай беларускай мовы.

«Это мова? Да идите вы нах (закрэслена. — Заўв. рэд.). Хотите такую мову? Дайте тогда русскоязычным людям, которые именно с этой версией мовы не знакомы, альтернативу на русском языке. Нам Конституцией обещано, что „каждый имеет право пользоваться родным языком“, тем более государственным. Русскоязычные ведь платят налоги и за проезд платят наравне, и им, вроде как, обещано Конституцией отсутствие любой дискриминации. А в случае смертельной опасности, когда надо будет открыть эту дверь да еще и в стрессе, понять этот новояз кто сможет? Вообще пи (закрэслена. — Заўв. рэд.) кошмар какой-то. Общественный транспорт для змагаров и англоязычных туристов», — абураецца мастачка.

Раней абурэнне Жыгімонт выклікала слова «спампуйце» на інфармацыйным шчыце, які знаходзіцца на паркоўцы каля ЦУМа. Мастачка, якая запэўнівае, што «неплохо знает мову», заявіла, што гэта не мова яе «дзядоў», а «хуторская уб***очная полупшецкая полу***поймикакая тарабарщина». На абразлівы запіс тым разам адрэагавала намесніца старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і сябра аднайменнай партыі Святлана Вараніца. Яна адзначыла, што «такія выказванні — простая дарога да расколу грамадства па пытаннях мовы, нацыянальнасці, а потым і веры».

Праўладныя прыхільнікі цеснай інтэграцыі з Расіяй даўно абураюцца з нагоды выкарыстання некаторых беларускіх словаў у грамадскім транспарце. Так, напрыклад, прапагандыстка Вольга Бондарава нядаўна апублікавала ў сваім тэлеграм-канале пост, у якім абурылася тым, што ў валідатары ў мінскім аўтобусе ў службовым тэкставым паведамленні выкарыстоўваецца пазычанае з польскай мовы слова «кіроўца». Жанчына, якая паступіла ў 2022 годзе ў БДПУ на спецыяльнасць «беларуская мова і літаратура», назвала гэта «свядомай працай па апалячванні беларускага народа» і запатрабавала прыцягнуць да адказнасці тых, хто «калечыць і забруджвае» дзяржаўныя мовы Беларусі. Што не так з гэтымі прэтэнзіямі праўладных актывістаў, мы пісалі тут.