Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  2. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  4. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  7. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  8. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  10. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  13. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  14. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  15. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  16. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
Читать по-русски


Прызёр Гульняў у Пекіне Антон Смольскі пракаментаваў стварэнне тэлеграм-канала, які вядзе сумесна з алімпійскай чэмпіёнкай у эстафеце, сваёй жонкай Дынарай (экс-Алімбекава), паведамляе Bet News.

Динара и Антон Смольские с сыном Сафроном. Фото: Instagram/dinara_alimbekova18
Дынара і Антон Смольскія з сынам Сафронам. Фота: Instagram/dinara_alimbekova18

«Шмат каму ён [канал] цікавы. Спачатку быў больш супраць, чым за. У мяне не надта шмат вольнага часу, каб марнаваць яго на сацсетку. У Дынары часцей атрымліваецца знайсці вольную хвіліну, і яна паспявае расказаць і паказаць на фота і відэа нашыя трэніроўкі і часткова сямейнае жыццё», — сказаў Смольскі.

«Сям'я, спорт, нашае жыццё», — гаворыцца ў апісанні канала пад назвай «СмольSKIе». Ён быў запушчаны 1 жніўня. За месяц у яго менш чым 1000 падпісчыкаў — 923 на момант напісання гэтай навіны. Акрамя трэніровачных будняў і вынікаў спаборніцтваў муж і жонка выкладваюць шмат фота з сынам Сафронам.

Для параўнання: у інстаграм-акаўнце Дынары — 30 000 падпісчыкаў, у Антона — 12,1 тысячы. У Ганны Солы, галоўнай суперніцы Смольскай, — 16,8 тысячы.