Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій. Пра гэта паведаміла 10 лістапада яго прэс-служба.

Фото использовано в качестве иллюстрации. TUT.BY
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. TUT.BY

Пытанне падтрымкі пенсіянераў і дзяцей-інвалідаў Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з міністрам працы і сацабароны Ірынай Касцевіч.

— Ведаю, што фонд (ФСАН. — Заўв. рэд.) нібыта нядрэнна працуе сёлета. З нейкім нават прафіцытам. Але што нам, збіраць гэтыя грошы, складаць у скарбонку, асабліва цяпер? Таму я ўжо падпісаў указ аб павелічэнні (пенсій. — Заўв. рэд.). Хоць трошкі, але пенсіі нашым пенсіянерам з 1 снежня на 5−6% павялічым. Хоць павінен сказаць, калі лічыць макраэканамічна ў сярэднім, як гэта робіцца ва ўсім свеце, пенсіянеры не мусяць на нас крыўдзіцца ў сувязі з невялікім павышэннем пенсіі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што да гэтага сёлета пенсіі ўжо павышаліся двойчы: з 1 сакавіка і 1 жніўня.

— Таму гэта ў сярэднім, падкрэсліваю. Гэта вышэй за інфляцыю на сённяшні дзень. Ну, а калі мы яшчэ крок зробім, то гэта будзе ўжо значная перавага перад інфляцыяй. Хоць, ведаеце, пенсіянеры пачуюць сёння мае развагі і скажуць: «Ну, напэўна, не валодае пытаннем, у нас сёе-тое там падаражэла, і не на 10%, а на 20%». Я нездарма падкрэсліў, што маю на ўвазе сярэдняе значэнне, — адзначыў Лукашэнка.

У кантэксце пенсій ён таксама закрануў пытанне павышэння цэн.

— Я разумею, што пенсіянер не купляе брэндавыя нейкія рэчы. Ён жыве сціпла і ў асноўным купляе прадукты харчавання, простую вопратку. І там, можа быць, на нейкія групы тавараў цэны выраслі больш чым на 10%, скажам так… зразумела, што, можа, дзесьці крыху вышэй. Таму і было прынятае рашэнне па рэгуляванні цэн і выпрацоўцы сістэмы цэнаўтварэння. Каб усё ж такі нашы людзі адчулі, што дзяржава бачыць гэтыя праблемы і спрабуе іх вырашыць. У снежні або студзені збяромся і паглядзім, наколькі эфектыўна ўрад і губернатары працуюць у кірунку стрымлівання цэн, — рэзюмаваў Лукашэнка.