Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  2. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  3. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  4. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  5. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  6. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  7. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  8. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  9. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  10. Беларусы оценили попытку властей заставить их прекратить обсуждение приезда пакистанцев. Получилось грустно и метко
  11. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  12. Оздоровил за границей сотни тысяч детей, но сам умер от лейкемии. История человека, который спасал беларусов от последствий Чернобыля
  13. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  14. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  16. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  17. Роман Протасевич, который не мог найти работу, все же нашел источник заработка
Читать по-русски


Літоўскі бізнесовец Дайнюс Дундуліс, які валодае 13% акцый беларускай сеткі крамаў Mart Inn, уклаў у прадпрыемства больш за 4 мільёны даляраў, аднак быў вымушаны спісаць іх як страты. Ён прызнаўся LRT, што лічыць сваё рашэнне інвеставаць у Беларусь ад пачатку памылковым.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: budni.by

Дундуліс, якому ў Літве належыць сетка крам Norfa, а ў Беларусі — 13% акцый рытэйлера Mart Inn, заявіў, што ўклаў у беларускае прадпрыемства больш за 4 млн даляраў, аднак іх давялося запісаць у страты.

— Вы ведаеце, калі шчыра, мы ўжо тры-чатыры гады таму спісалі свой баланс, і калі нешта вернецца, значыць, вернецца, мы будзем шчаслівыя, — расказаў ён, назваўшы сітуацыю з беларускімі інвестыцыямі «непрадказальнай, як надвор’е».

Гандлёвую сетку Mart Inn у Беларусі заснавалі ў 2012 годзе Міндаўгас і Гінтарас Марцінкявічусы. Па словах Дундуліса, яны ўжо не першы год шукаюць пакупніка на яе, але пакуль не вядома, ці ўдалося каго-небудзь знайсці.

— Ведаю толькі, што самога пакупніка ўжо шукаюць, баюся сказаць, каля чатырох гадоў. Мы не ведаем выніку, ці знайшлі — асабіста я не ведаю, — адзначыў бізнесовец.

Дундуліс заявіў, што інвеставанне ў Беларусь ад пачатку было памылкай:

— Нашае рашэнне наогул выйсці на гэты рынак было няправільным, і цяпер мы маем тое, што маем.

Сам Міндаўгас Марцінкявічус таксама раскайваўся ў сваім рашэнні развіваць рознічную сетку Mart Inn у Беларусі і прызнаваўся, што ліквіднасць яго бізнесу ў нашай краіне блізкая да нуля.

— Рашэнне інвеставаць у Беларусь, я лічу, было няправільным. Гэтая краіна кардынальна адрозніваецца ад Літвы з пункту гледжання бізнес-асяроддзя, і ўмовы для інвеставання там вельмі неспрыяльныя, — скардзіўся ён.

Нагадаем, нядаўна Аляксандр Лукашэнка прыгразіў нацыяналізаваць прадпрыемствы, уладальнікамі якіх з’яўляюцца інвестары з «недружалюбных» краін.

— Літоўцы бегаюць, шукаюць, як гэта, каб не кінуць прадпрыемства, а яго добра прадаць. Дык вось яны павінныя ведаць, што ніхто нічога не прадасць з замежным капіталам. Гэта будзе нацыяналізавана. Вось і ўсё, — заявіў ён.

У Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы паабяцалі не пакінуць нацыяналізацыю свайго бізнэсу ў Беларусі без адказу, калі да гэтага дойдзе. У прыватнасці, там прапанавалі выкарыстоўваць замарожаныя сродкі беларускіх кампаній, якія трапілі пад санкцыі Еўрапейскага саюза, для кампенсацыі магчымых страт інвестараў і сродкаў фізічных асоб.