Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  2. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  3. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  4. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  5. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  6. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  7. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  8. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  9. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  10. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  11. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  14. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  15. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  16. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  17. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  18. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  19. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
Читать по-русски


Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская 26 снежня прызначыла прадстаўніцай па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета былую палітзняволеную Вольгу Гарбунову — у Беларусі яна ўзначальвала аб’яднанне дапамогі жанчынам «Радзіслава».

Светлана Тихановская и Ольга Горбунова. Фото: Офис Тихановской
Святлана Ціханоўская і Вольга Гарбунова. Фота: Офіс Ціханоўскай

— Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Вольгі Гарбуновай — былой палітзняволенай — стане арганізацыя сістэмнай дапамогі палітвязням і іх сваякам. Яна таксама ўзмоцніць працу Кабінета па вырашэнні пытання палітвязняў на міжнароднай арэне, — паведамілі ў АПК.

Там назвалі абавязкі Гарбуновай на пасадзе прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях: яна зоймецца стварэннем кансалідаванай платформы беларускіх грамадскіх ініцыятываў і арганізацый, якая павінная павысіць эфектыўнасць іх дзейнасці ў сферах прававой, сацыяльна-псіхалагічнай і гуманітарнай дапамогі.

Акрамя таго, яна будзе дапамагаць юрыстам у дапрацоўцы закона аб рэабілітацыі і іншых нарматыўна-прававых дакументаў, якія «на стратэгічным узроўні вызначаць развіццё Беларусі ў будучыні як сацыяльнай дзяржавы, з дзейсным і эфектыўным сацыяльна арыентаваным заканадаўствам, інстытутам амбудсмена (упаўнаважанага па правах чалавека) і механізмамі абароны найбольш неабароненых слаёў насельніцтва».

Вольга Гарбунова — заснавальніца прытулку для жанчын і іх дзяцей, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, былая кіраўніца грамадскага аб’яднання «Радзіслава». Яна больш за 10 гадоў вучыла прадстаўнікоў праваахоўных органаў, сістэм сацыяльнай абароны і аховы здароўя, псіхолагаў і педагогаў працы з ахвярамі хатняга гвалту, папярэджванні яго цяжкіх наступстваў.

Нагадаем, у траўні актывістцы далі тры гады «хатняй хіміі» за арганізацыю «жаночых маршаў». Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай, а ўлады ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў».

Хто яшчэ ўваходзіць у Аб’яднаны пераходны кабінет

Пра стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета — «калектыўнага выканаўчага органа» — лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская абвясціла 9 жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь». Яна стала яго кіраўніцай, а таксама прызначыла сваіх прадстаўнікоў — былога дыпламата Валерыя Кавалеўскага, былога міністра культуры Паўла Латушку і былых сілавікоў Аляксандра Азарава і Валерыя Сахашчыка.

Пасля Латушка таксама прызначыў сабе двух намеснікаў — Арцёма Праскаловіча і Юрыя Губарэвіча: як і ён сам, яны ў свой час працавалі ў дзяржструктурах.

Прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні стала Аліна Коўшык, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах — бізнесвумен Таццяна Зарэцкая. Аднак менш чым праз два месяцы яна пакінула Кабінет — як яна патлумачыла, праз ціск і пагрозы.

Паводле вызначэння Паўла Латушкі, «Кабінет мусіць забяспечыць транзітны перыяд пераходу ўлады ў рукі народа і ліквідацыю таталітарнага рэжыму Лукашэнкі».