Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  2. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  3. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  4. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  5. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  6. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  7. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  8. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  9. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  10. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  11. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  14. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  15. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


Украіна на Беларусь нападаць не збіраецца і ніколі не збіралася. Так украінскі лідар Уладзімір Зяленскі пракаментаваў заявы Лукашэнкі пра тое, што Кіеў нібыта прапануе Мінску заключыць «пакт аб ненападзе». Словы прэзідэнта Украіны працытавала агенцтва УНІАН.

Владимир Зеленский, 23 сентября 2022 года. Фото: пресс-служба президента Украины
Уладзімір Зяленскі, 23 верасня 2022 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

— Усё, што Украіна афіцыйна прапануе, вы чуеце. Мы нападаць на Беларусь не збіраемся і ніколі не збіраліся. Няма такіх намераў. Гэта галоўны сігнал ад усяго ўкраінскага народа да беларускага народа, — заявіў Уладзімір Зяленскі на брыфінгу з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нііністэ, які 24 студзеня прыбыў у Кіеў.

Зяленскі падкрэсліў, што для Украіны вельмі важна, каб Беларусь не страціла сваю незалежнасць і не ўступіла ў гэтую «абсалютна ганебную вайну». Ён упэўнены, што большасць беларусаў, у тым ліку вайскоўцаў, не хоча нападаць на Украіну.

— Што датычыць гэтага кірунку… Я бачу, што большасць насельніцтва Беларусі, я ўпэўнены, што большасць вайскоўцаў незалежнай Беларусі, якія з’яўляюцца вайскоўцамі менавіта Беларусі, яны не хочуць нападаць і ісці сілай са зброяй на ўкраінскае грамадства, — сказаў Зяленскі.

Ён заявіў, што Украіна будзе здзіўленая наступленню беларускіх войскаў.

— Што да расійскіх войскаў, якія могуць апынуцца сёння на любой тэрыторыі любой дзяржавы, таму што яны лічаць, што ў іх такі, ведаеце, «ваенны шэнген», і таму, мне здаецца, гэта ўсё залежыць ад павагі насельніцтва любой дзяржавы да сваёй дзяржавы, а таксама павагі кіраўніцтва той ці іншай дзяржавы, якая можа дапусціць ці не пускаць вайскоўцаў, узброеных людзей на сваю незалежную тэрыторыю, — сказаў Зяленскі.

Нагадаем, 24 студзеня Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё абурэнне на адрас Украіны. Паводле яго словаў, Кіеў прапануе Мінску заключыць пакт аб ненападзе і пры гэтым «працягвае рыхтаваць баевікоў і экстрэмістаў». У Крамлі не змаглі пракаментаваць словы Лукашэнкі, бо не маюць інфармацыі на гэты конт. Старшыня камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Мярэжка заклікаў не верыць словам Лукашэнкі, бо той «часта робіць супярэчлівыя заявы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці». Спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка ў гутарцы з «Люстэркам» адзначыў, што Украіна перасцерагае Беларусь ад агрэсіўных планаў.