Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  2. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  3. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  6. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  7. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  8. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  9. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  10. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  11. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  12. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  13. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  14. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  15. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  16. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  17. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
Читать по-русски


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы прэс-сакратар МЗС і экс-амбасадар Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных — адзін з актыўных крытыкаў Захаду і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Між тым яго дачка Лізавета даволі даўно жыве і працуе ў Вялікабрытаніі, якую афіцыйны Мінск лічыць недружалюбнай. «Люстэрка» даведалася падрабязнасці і спытала адыёзнага палітыка, ці не перашкаджаюць яму гэтыя факты настойліва абвінавачваць Захад у развязванні вайны ва Украіне і называць яго агрэсіўнай цывілізацыяй.

Андрей Савиных. Фото: TUT.BY
Андрэй Савіных. Фота: TUT.BY

Андрэю Савіных 62 гады, ён былы беларускі дыпламат, працаваў у Міністэрстве замежных справаў з 1993 да 2019 года. Быў прэс-сакратаром МЗС, працаваў у прадстаўніцтве Беларусі ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. Пік яго дыпламатычнай кар’еры — пасада амбасадара Беларусі ў Турцыі і Іраку з 2013 па 2019 год.

У 2019-м стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, узначальвае Пастаянную камісію па міжнародных справах. Пасля смерці Уладзіміра Макея ў лістападзе мінулага года палітычныя аналітыкі называлі Савіных адным з магчымых кандыдатаў на пасаду кіраўніка МЗС.

Ужо як дэпутат ён неаднаразова выступаў з крытыкай краін Захаду. На яго думку, менавіта заходнія кампаніі падштурхнулі Расію пачаць вайну. Таксама Савіных адзначае, што «калектыўны Захад» хоча расколу Расіі, і мяркуе, што пасля заканчэння вайны ва Украіне заходнія краіны мусяць панесці адказнасць за свае дзеянні.

Да таго ж ён называе заходнюю цывілізацыю агрэсіўнай, прадракае развал яе эканомікі і абвінавачвае ў вымыванні каштоўных кадраў з Беларусі. А таксама лічыць, што Захад вядзе псіхалагічную вайну і наўмысна дэманізуе Лукашэнку і Пуціна.

У снежні 2022 года Польшча ўключыла Андрэя Савіных у санкцыйныя спісы. Цяпер яго «знаходжанне на тэрыторыі краіны непажаданае». Аднак у еўрапейскім санкцыйным спісе дэпутата няма.

«Чалавек, які прысвяціў значную частку сваёй кар’еры барацьбе з адмываннем грошай»

Увагу на тое, што 34-гадовая дачка Андрэя Савіных Лізавета жыве і працуе ў Вялікабрытаніі, звярнуў у сваім тэлеграм-канале перформер Уладзіслаў Бохан. Прааналізаваўшы акаўнты ў Facebook Андрэя Савіных і яго жонкі, ён адшукаў у сацсетках іх дачку Лізавету. У яе акаўнце ў LinkedIn пазначаныя месцы вучобы (Жэнева) і працы (Лондан).

Мяркуючы з інфармацыі, якая размешчаная ў профілі Лізаветы Савіных у сацыяльнай сетцы LinkedIn, з верасня 2022 года і да сёння дзяўчына працуе менеджэрам па распрацоўцы рашэнняў у галіне барацьбы з адмываннем грошай брытанскай фінансава-тэхнічнай карпарацыі Quantexa.

Елизавета Савиных. Фото из профиля в социальной сети Linkedin (linkedin.com/in/elizavetasavinykh)
Лізавета Савіных. Фота: з профілю Лізаветы ў сацыяльнай сетцы LinkedIn

Да гэтага яна 11 гадоў адпрацавала ў найбуйнейшым па памеры актываў і рынкавай капіталізацыі банку Вялікабрытаніі HSBC.

Два тыдні таму Лізавета Савіных паведамляла пра свой удзел у профільнай канферэнцыі:

— Гэта сапраўды міжнароднае мерапрыемства з узрушальным складам дакладчыкаў і ўдзельнікаў дыскусіі. Для мяне як чалавека, які прысвяціў значную частку сваёй кар’еры барацьбе з адмываннем грошай, вялікі гонар удзельнічаць у абмеркаванні і прадстаўляць кампанію Quantexa.

Опыт работы Елизаветы Савиных. Скриншот со страницы linkedin.com/in/elizavetasavinykh
Досвед працы Лізаветы Савіных. Скрыншот са старонкі linkedin.com/in/elizavetasavinykh

Ёсць яшчэ адна Лізавета Савіных, у якой брытанскае грамадзянства?

Перформер Уладзіслаў Бохан таксама высветліў, што нейкая Лізавета Савіных (Elizaveta Savinykh) значыцца дырэктарам кампаніі Canabel Limited, якая займаецца нерухомасцю ў брытанскім горадзе Лідсе.

«Люстэрку» ўдалося адшукаць інфармацыю пра гэтую фірму на сайце брытанскага дзяржаўнага сэрвісу gov.uk. Паводле звестак гэтага рэсурсу, Canabel Limited займаецца купляй, продажам, здаваннем у арэнду і кіраваннем уласнай і арандаванай нерухомасці. Праўда, ні асобнага сайта, ні актыўных сацсетак гэтай кампаніі мы не знайшлі, што дзіўна для фірмы, якая вядзе справы ў такой сферы.

Акрамя гэтага, у інфармацыі пра кампанію на сайце gov.uk адзначаецца, што Лізавета Савіных мае брытанскае грамадзянства. І разам з нейкім грамадзянінам Канады Феліксам Антуанам Прэво Бурдаж 3 жніўня 2022 года яна стала дырэктарам Canabel Limited. Пра іншых заснавальнікаў ці работнікаў кампаніі звестак няма.

Пры гэтым таксама пазначана, што Лізавета Савіных нарадзілася ў снежні 1988 года. Гэтая інфармацыя супадае з тымі звесткамі пра дату нараджэння дачкі дэпутата, якія «Люстэрку» перадало аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL.

Што кажуць сам дэпутат, яго дачка і брытанская кампанія?

Журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў Андрэю Савіных і спытаў, ці праўдзівая інфармацыя пра тое, што ягоная дачка — грамадзянка Вялікабрытаніі і працуе ў кампаніях у гэтай краіне, але дыялогу з дэпутатам не атрымалася.

— Спадар з «Люстэрка», я такога сродку масавай інфармацыі не ведаю, таму размаўляць з вамі не буду, — сказаў палітык і павесіў трубку.

Мы паспрабавалі атрымаць каментар Лізаветы Савіных, але на момант публікацыі гэтага матэрыялу адказу не было.

Таксама мы даслалі запыт у кампанію Quantexa, каб даведацца, ці ў курсе яны, што дачка беларускага дэпутата і былога чыноўніка працуе ў іх. А таксама ці не асцерагаюцца яны праз гэтую ўцечку ў Беларусь адчувальнай інфармацыі, якая дапаможа ўладам абыходзіць санкцыі.

— У кампаніі Quantexa дзейнічаюць строгія правілы прыёму на працу і праграмы навучання, якія гарантуюць, што ўсе ўдзельнікі нашай каманды будуць адпавядаць высокім стандартам этычных паводзін, — гаворыцца ў адказе Quantexa. — Нашая кампанія мае надзейныя і эфектыўныя сродкі кантролю, якія гарантуюць бяспечнае і надзейнае кіраванне любой канфідэнцыйнай інфармацыяй — тэхнічнай, стратэгічнай, асабістай — у адпаведнасці з нашымі дамоўнымі і нарматыўнымі патрабаваннямі.

Чытайце таксама