Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  2. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  8. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  9. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  10. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  11. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  12. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  13. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  14. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  15. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  16. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  17. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
Читать по-русски


У глабальным Індэксе верхавенства закона за 2023 год Беларусь апусцілася на 104-е месца сярод 142 краін свету. Свежую справаздачу са штогадовага даследавання, праведзенага на аснове апытанняў амаль 150 тысяч хатніх гаспадарак і 3400 экспертаў і юрыстаў-практыкаў, апублікавала каманда World Justice Project. Гэтае даследаванне, адзначаюць аўтары, застаецца галоўнай сусветнай крыніцай звестак пра стан правапарадку ў розных краінах.

Падение Беларуси в рейтинге с 2015 по 2023 год. Инфографика: "Зеркало" на основе данных World Justice Project
Падзенне Беларусі ў рэйтынгу з 2015 па 2023 год. Інфаграфіка: «Люстэрка» на аснове звестак World Justice Project

За апошні год Беларусь страціла тры пазіцыі ў рэйтынгу, апусціўшыся на 104-е месца са 142. Пры гэтым яшчэ ў 2015 годзе Беларусь знаходзілася на 50-м радку, а ў 2020-м — на 68-м.

Краіна атрымала індэкс 0,45 (бал паміж адзінкай і нулём — наяўнасцю поўнага верхавенства закона і яго поўнай адсутнасцю). Гэта ніжэй не толькі за сярэднесусветны паказчык (0,55), але нават за сярэдні па рэгіёне (0,5).

Для параўнання, вынікі суседзяў Беларусі: Літва — 18-е месца ў свеце, Латвія — 22-е, Польшча — 36-е, Украіна — 89-е (да вайны было 74-е), Расія — 113-е месца.

Нашая краіна аднесеная да рэгіёна «Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія» і займае ў ім 13-е месца з 15: ніжэй — толькі Расія і Турцыя. Нават у Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана вынікі аказаліся лепшымі за Беларусь.

Беларусь на карте мира светло-оранжевая - уровень верховенства права ниже среднего. Инфографика: World Justice Project
Беларусь на карце свету светла-аранжавая — узровень верхавенства закона ніжэйшы за сярэдні. Інфаграфіка: World Justice Project

Аўтары таксама пасартавалі краіны паводле ўзроўню даходу ў адпаведнасці з класіфікацыяй Сусветнага банка паводле валавага нацыянальнага даходу на душу насельніцтва: нізкі даход — да 1085 даляраў, ніжэйшы за сярэдні — ад 1086 да 4255 даляраў, вышэйшы за сярэдні — ад 4256 да 13205 даляраў, высокі даход — больш за 13 205 даляраў. Адпаведна, Беларусь аказалася ў самай шырокай і шматлікай групе з прыбыткам вышэй за сярэдні — разам з такімі краінамі, як Намібія, Тайланд, Аргентына, Грузія, Малдова, Казахстан, Кітай, Албанія. І ўсе яны аказаліся паводле верхавенства закона вышэй за нас: Беларусь атрымала ў табліцы 35-е месца з 41.

Найгоршай краінай у свеце па ўзроўні законнасці з году ў год застаецца даўні партнёр Беларусі — Венесуэла. На другім і трэцім месцы з канца — Камбоджа і Афганістан.

Беларусь в "хвосте" рейтинга. Инфографика: World Justice Project
Беларусь у «хвасце» рэйтынгу. Інфаграфіка: World Justice Project

У дзясятцы краін па ўзроўні верхавенства закона амаль усе — з Еўропы. Топ выглядае так:

  • Данія (індэкс — 0,95 бала);
  • Нарвегія;
  • Фінляндыя;
  • Швецыя;
  • Германія;
  • Люксембург;
  • Новая Зеландыя;
  • Эстонія;
  • Ірландыя (індэкс — 0,83 бала).

Як адзначаюць аўтары справаздачы, Індэкс 2023 года паказвае, што сітуацыя з верхавенствам закона працягвае пагаршацца ў большасці краін свету, хоць за апошнія тры гады гэтая большасць трохі скарацілася. Пагаршэнне ў асноўным ідзе па двух напрамках: першае — слабеюць абмежаванні на ўладу дзяржорганаў і парушаюцца фундаментальныя правы людзей, другое — пагаршаецца грамадзянскае і крымінальнае правасуддзе. Балы па гэтых паказчыках знізіліся прыкладна ў 77% краін, якія апусціліся ў рэйтынгу.

Соседи Беларуси по распределению в рейтинге. Инфографика: World Justice Project
Суседзі Беларусі па размеркаванні ў рэйтынгу. Інфаграфіка: World Justice Project

Больш за ўсё сёлета палепшылі свой рэйтынг Балгарыя (1,7%), Гандурас (1,6%), Кенія (1,6%), Славенія (1,6%) і Іярданія (1,4%). Таксама паказчыкі законнасці патроху паляпшаюцца ў апошнія гады ў такіх краінах, як Зімбабвэ, Дамінікана, Беліз, Узбекістан, Малдова, Эстонія, Францыя, Германія. Але ў большасці з законнасцю сапраўды становіцца толькі горш. Краінамі з найбольшым зніжэннем узроўню верхавенства закона сталі Судан (-7,4%), Малі (-5,3%), Іран (-5,0%), Нікарагуа (-4,4%) і Афганістан (-4,0%).

Як замяраўся Індэкс верхавенства закона

Даследаванне стану законнасці праводзілі па васьмі фактарах. Толькі ў адным з іх Беларусь атрымала высокі вынік, але гэта заслуга хутчэй грамадства, чым дзяржавы.

Абмежаванасць паўнамоцтваў урада

Гэты фактар вымярае ступень, у якой тыя, хто кіруе краінай, звязаныя законам. Гэта канстытуцыйныя і інстытуцыйныя абмежаванні ўлады ўрада, чыноўнікаў, сілавікоў і магчымасць прыцягваць іх да адказнасці. Сюды таксама ўключаныя іншыя спосабы кантролю над уладамі, такія як свабодныя і незалежныя СМІ.

Беларусь па гэтым паказчыку ледзь не найгоршая ў свеце — чацвёртая з канца (139-е месца). Яшчэ большую беспакаранасць уладаў аўтары рэйтынгу фіксуюць толькі ў Егіпце, Нікарагуа і Венесуэле. Нават у Іране, Расіі і Кітаі, паводле іх ацэнкі, сітуацыя лепшая.

Фото: TUT.BY
Сілавікі на разгоне пратэсту, 2020 год. Фота: TUT.BY

Адсутнасць карупцыі

Вымяраецца ўзровень карупцыі ўладаў у трох формах: хабарніцтва, аказанне неправамернага ўплыву ў грамадскіх або асабістых інтарэсах, незаконнае прысваенне бюджэтных сродкаў і іншых рэсурсаў. Маецца на ўвазе, што карупцыя ідзе ад дзяржслужбоўцаў выканаўчай улады, судовай сістэмы, арміі, сілавых структур, заканадаўчых органаў.

Тут Беларусь выглядае не так дрэнна, займаючы 60-е месца ў свеце. Значна вышэй у спісе знаходзяцца, напрыклад, Грузія, Румынія, Грэцыя, еўрапейскія суседзі Беларусі. А вось Расія атрымала 92-е месца, Украіна — наогул 118-е.

Адкрытасць урада

Гэты паказчык вымярае адкрытасць урада, вызначаную ступенню, у якой урад дзеліцца інфармацыяй, надзяляе людзей інструментамі для забяспечання падсправаздачнасці ўладаў насельніцтву і спрыяе ўдзелу грамадзян у абмеркаваннях дзяржаўнай палітыкі. Улічваецца, ці публікуюцца асноўныя законы і інфармацыя пра законныя правы, якой якасці гэтыя матэрыялы.

Беларусь па такім паказчыку на 135-м месцы. Яшчэ больш закрыты ўрад маюць усяго сем краін, уключаючы М’янму, Іран, Егіпет.

Парадак і бяспека

Гэты паказчык вымярае, наколькі добра забяспечваецца бяспека людзей і ўласнасці. Бяспека — адзін з вызначальных аспектаў любога прававога грамадства і фундаментальная функцыя дзяржавы. Гэта таксама неабходная ўмова для рэалізацыі правоў і свабод. У гэтым паказчыку ўлічваліся: сітуацыя са злачыннасцю, тое, наколькі бяспечна сябе адчуваюць людзі, тое, наколькі ўрэгуляваныя канфлікты ў грамадстве і пагроза тэрарызму, і тое, наколькі для грамадства характэрна звяртацца да гвалту і самасуду для вырашэння спрэчных пытанняў.

І вось па гэтым паказчыку — які ў першую чаргу ацэньвае само грамадства, а не дзяржаву — Беларусь аказалася ў табліцы даволі высока, на 41-м месцы — фактычна сярод самых шчаслівых краін свету: пасля Кітая і Малдовы, але вышэй за Францыю, Грузію, Італію. Для параўнання, Расія атрымала 101-ы радок.

Позиции Беларуси по факторам рейтинга. Инфографика: World Justice Project
Пазіцыі Беларусі па паказчыках рэйтынгу. Інфаграфіка: World Justice Project

Фундаментальныя правы

Паказчык улічвае сітуацыю з захаваннем самых асноўных правоў чалавека. Сістэма законаў дзяржавы, якая не паважае фундаментальныя правы чалавека, устаноўленыя міжнародным правам, не можа называцца сістэмай верхавенства закона — хіба што ў двукоссі, адзначаюць аўтары. (Прыкладам можа быць Беларусь і права на мірныя мітынгі: законы складзеныя так, што гэта права нібы ёсць, але без згоды ўладаў яго рэалізаваць немагчыма, а тыя, хто спрабуе, паводле законаў трапляюць пад суд. То-бок фактычна сам закон парушае гэтае фундаментальнае права. — Заўв. рэд.).

Па гэтым паказчыку Беларусь заняла 128-е месца са 142. Ніжэй у табліцы такія краіны, як Зімбабвэ, Турцыя, Венесуэла, Афганістан, Кітай, М’янма.

А горш за ўсё ў свеце, паводле высноваў аўтараў даследавання, сітуацыя з правамі чалавека ў Іране. Менавіта Іран, дарэчы, 2 лістапада 2023-га ўзначаліў Савет ААН па правах чалавека.

Президент Ирана Хасан Рухани с генеральным секретарем ООН Антониу Гутерришем. Фото: IRNA
Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. Фота: IRNA

Нарматыўнае правапрымяненне

Гэты паказчык ацэньвае, наколькі эфектыўна рэалізуюцца і выконваюцца законы ў краіне: нарматыўныя прававыя акты прымяняюцца правільна, адміністрацыйныя працэдуры выконваюцца як след і ў тэрмін, дзяржава выконвае свае законныя абавязанні ў нармальным парадку (не трэба «дабівацца» або даваць хабар), не праводзіцца беспадстаўная канфіскацыя маёмасці, словам, усе выконваюць правілы.

Па гэтым паказчыку ў Беларусі ўсё кепска: яна аказалася на 105-м месцы — проста перад Іранам, Ліванам і Украінай. Расію паставілі вышэй — на 92-е месца. А Польшча, напрыклад, аказалася на 34-й пазіцыі.

Грамадзянскае правасуддзе

Паказчык 7 характарызуе, ці могуць звычайныя людзі вырашыць свае спрэчкі і скаргі мірным і эфектыўным шляхам праз сістэму грамадзянскага правасуддзя: наколькі даступны па цане зварот у суд, ці свабодная сістэма ад дыскрымінацыі, карупцыі і неправамернага ўплыву з боку ўладаў, ці не зацягваюцца працэсы, ці эфектыўна выконваюцца рашэнні. Улічваецца таксама развітасць іншых механізмаў урэгулявання спрэчак.

Беларусь у гэтым аспекце аказалася на нядрэнным 60-м месцы — вышэй за такія краіны, як Славакія, Балгарыя, Грузія, Украіна, і значна вышэй за Расію (яна на 78-м радку).

Крымінальнае правасуддзе

Эфектыўная сістэма крымінальнага правасуддзя застаецца ключавым аспектам верхавенства закона, дазваляючы прыцягнуць да адказнасці за злачынствы супраць грамадства. Ацэнка крымінальнага правасуддзя характарызуе ўсю сістэму, уключаючы паліцыю, адвакатаў, пракурораў, суддзяў і турэмных службоўцаў.

Па гэтым паказчыку Беларусь аказалася сярод горшай паловы свету — на 89-м месцы, саступіўшы Руандзе, Грузіі, Манголіі, Казахстану, Узбекістану, Нігерыі. Суседняя Расія наогул была пастаўленая на 127-ю пазіцыю.