Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  2. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  3. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  4. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  5. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  8. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  9. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  10. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  11. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  12. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  13. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  14. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  15. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  16. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  17. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
Читать по-русски


Дэніэл Сайзэк — дасведчаны дыпламат. Раней ён працаваў у амбасадах ЗША ў Маскве, Кіеве, Берліне і Ісламабадзе, цяпер жа займае пасаду прэс-сакратара Дзярждэпартамента на рускай мове і намесніка дырэктара Брусэльскага медыяцэнтра. У інтэрв'ю «Люстэрку» Сайзэк расказаў пра ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і працэсы, якія тармозяць дапамогу Украіне.

Представитель Госдепартамента США Дэниел Сайзек. Фото: Госдепартамент США
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Дэніэл Сайзэк. Фота: Дзярждэпартамэнт ЗША

— Наколькі Беларусь і яе праблемы засталіся ў фокусе працы Дзярждэпартамента ЗША пасля 2020 года?

— Беларусь — па-ранейшаму прыярытэт ЗША. І на знак гэтага ў снежні Дзярждэпартамент правёў першы стратэгічны дыялог з беларускім дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасцю. Святлана Ціханоўская была там сустаршынёй. Падчас мерапрыемства мы зрабілі важныя заявы: ЗША віталі мужных беларусаў, якія так многім рызыкуюць у пошуках дэмакратыі, і асудзілі масавыя парушэнні правоў чалавека, якія рэжым Аляксандра Лукашэнкі здзейсніў пасля фальшывых выбараў 2020 года. ЗША заклікалі да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі.

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці адкрывае новы офіс у Літве, каб працягваць падтрымліваць свае праграмы ў вашай краіне. Мы запусцім праграмы па абароне нацыянальнай ідэнтычнасці Беларусі, уключаючы мову, мастацтва, літаратуру і гісторыю. Удзельнікі стратэгічнага дыялогу таксама абмеркавалі эканамічнае развіццё дэмакратычнай Беларусі ў будучыні, важнасць незалежных СМІ і процідзеяння дэзінфармацыі.

Як вы ведаеце, ЗША ўплывае на рэжым Лукашэнкі санкцыямі, і ў снежні мы ўвялі новыя абмежаванні супраць 11 кампаній і васьмі прыватных асобаў.

— Нядаўна беларускія сілавікі правялі рэйд па былых палітычных вязнях і сваяках цяперашніх. Улады ЗША асудзілі гэта і заявілі, што будуць узмацняць санкцыі. Ці можаце вы сказаць, якія гэта могуць быць абмежаванні і, што важнейшае, ці лічыце вы, што яны неяк могуць паўплываць на Аляксандра Лукашэнку?

— ЗША асуджаюць гэтыя рэйды. Рэжым Лукашэнкі працягвае адмаўляць дэмакратычныя правы беларускага народа. Мы ўвялі санкцыі супраць рэжыму, каб пераканаць яго спыніць гэтыя дзеянні. Мы таксама далі зразумець, што перагледзім абмежаванні пасля таго, як рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязняў і перастане падтрымліваць вайну Расіі супраць Украіны.

ЗША разглядаюць новыя меры, каб яшчэ больш узмацніць ціск на рэжым. Цяпер я не магу каментаваць дэталі. Мы стараемся наўпрост ўплываць на рэжым. Ён не мае ніякай легітымнасці, Лукашэнка застаецца ва ўладзе дзякуючы сіле. Рэжым мусіць разумець, што беларускі народ адрынуў недэмакратычную сістэму.

— Вы лічыце, што санкцыі могуць паўплываць на Аляксандра Лукашэнку?

— Так. Але рэч у тым. што немагчыма прадказаць, што будзе ў будучыні. Патрэбны час, каб абмежаванні сапраўды ўплывалі. На жаль, Лукашэнка залежыць ад дапамогі Крамля. Незразумела, якім будзе стан расійскай эканомікі сёлета. Таму паглядзім. Але, як я ўжо казаў, ЗША ўвядуць новыя меры, якія, дарэчы, абмяркоўваюцца разам з беларускім дэмакратычным рухам.

— Існуе «гуманітарны спіс палітвязняў», куды ўваходзяць людзі з інваліднасцю, цяжкімі захворваннямі, пенсіянеры, няпоўнагадовыя, шматдзетныя бацькі, жанчыны. Улічваючы, што ў Дзярждэпартамента ёсць паспяховыя кейсы, як вы думаеце, што ЗША могуць прапанаваць Аляксандру Лукашэнку за вызваленне гэтых людзей і ці гатовы Вашынгтон заняцца гэтым пытаннем?

— Рэжым мусіць вызваліць усіх палітвязняў неадкладна. Гэта пазіцыя ЗША. Мы давалі зразумець гэта не раз. ЗША могуць перагледзець санкцыі, калі альбо пасля таго як вызваляць усіх палітвязняў. Людзей з гуманітарнага спісу павінныя вызваліць сёння, менавіта цяпер.

Цяжка разумець думкі рэжыму Лукашэнкі і таго, што ён робіць. Я думаю, Лукашэнка і ягоныя прыхільнікі выдатна разумеюць, што страцілі легітымнасць. Але цяжка прадказаць, што насамрэч уплывае на гэты рэжым.

— На вашую думку, чаму беларускі рэжым працягвае мучаць сваіх палітычных апанентаў?

— Гэта жудасна. Я не магу растлумачыць прычыну гэтых дзеянняў. У рэжыму няма легітымнасці. Ён выкарыстоўвае гвалт і жорсткасць, каб застацца ва ўладзе. Вось чаму беларускі дэмакратычны рух так важны — ён не дазваляе рэжыму рабіць гэта таемна, ён раскрывае яго жорсткасць усяму свету.

— Не так даўно Аляксандр Лукашэнка фактычна пазбавіў беларусаў, якія пакінулі краіну з палітычных матываў, магчымасці мяняць пашпарты. У адказ на гэта дэмсілы ствараюць пашпарт Новай Беларусі, які мае дапамагчы людзям, што засталіся без дакументаў. Аднак перспектывы яго прызнання заходняй супольнасцю вельмі цьмяныя. ЗША могуць прызнаць гэты дакумент?

— Мы асуджаем рагэнне рэжыму Лукашэнкі перастаць выдаваць пашпарты беларусам, якія жывуць за мяжой. Гэта яшчэ адна форма прыгнёту. ЗША працягваюць трымаць цесны кантакт са сваімі еўрапейскімі партнёрамі і беларускім дэмакратычным рухам, каб дапамагчы беларусам у гэтай сітуацыі. Рашэнне наконт прызнання гэтага дакумента яшчэ не прынятае.

Эскиз паспорта новой Беларуси. Август 2023 года. Иллюстрация: ОПК
Эскіз пашпарта Новай Беларусі, жнівень 2023 года. Ілюстрацыя: АПК

— Давайце пагаворым пра Украіну. ЗША ўжо некалькі месяцаў не могуць узгадніць вылучэнне дапамогі для Кіева. Вы бачыце святло ў канцы гэтага тунэля? На вашую думку, калі ў найбліжэйшыя месяцы грошы не будуць вылучаныя, як гэта адаб’ецца на Украіне?

— Новы пакет дапамогі Украіне абмяркоўваецца ў Кангрэсе ЗША. Ёсць часовая затрымка. Лепш бы без яе, вядома. У ЗША існуе дэмакратычная сістэма, і гэты працэс можа быць павольным.

Штаты ўжо далі 74 млрд даляраў на падтрымку Украіне, і мы ведаем, што ў Кангрэсе па-ранейшаму захоўваецца двухпартыйная падтрымка Украіны. Прэзідэнт Джозэф Байдэн і яго каманда падтрымліваюць цесныя кантакты з рэспубліканцамі і дэмакратамі ў Кангрэсе.

Цяпер у ЗША гучная меншасць выступае супраць дадатковай дапамогі Украіне, і ва ўмовах дэмакратыі ва ўсіх ёсць права выказваць свае погляды. Але ў канчатковым выніку чакаецца, што большасць Кангрэса ўхваліць новы пакет дапамогі Украіне. Я не магу каментаваць, што будзе, калі Украіна не атрымае дапамогі, бо яна чакаецца ад ЗША.

— Пра якія тэрміны ідзе гаворка? Гэта могуць быць яшчэ некалькі месяцаў?

— Шчыра кажучы, што да Кангрэса ЗША — цяжка прадказаць, як хутка ці павольна будуць прымаць рашэнне.

— Апошняе пытанне. Калі і як скончыцца вайна?

— Гэта вельмі важнае пытанне. Украінскі ўрад мусіць вырашыць, як абараняць краіну і калі і як правесці перамовы з Расіяй. Няма ніякіх прыкметаў, што Крэмль хоча сапраўдных перамоваў, яны хочуць, каб Украіна здалася, — гэта непрымальна. Мы ведаем, што Расія не дасягнула сваіх мэтаў, гэта стратэгічны правал. Вельмі важна, што ЗША і Еўрасаюз працягваюць падтрымку Украіны, каб яна была ў моцнай пазіцыі, каб правесці перамовы, калі гэты момант прыйдзе. Цяпер цяжка сказаць, калі гэта будзе. Але я хачу падкрэсьліць, што гэта мусіць вырашыць украінскі ўрад.

Чытайце таксама