Аляксандр Лукашэнка 29 сакавіка падпісаў указы, якімі вызваліў шэраг службовых асоб ад займаных пасадаў, паведамілі ў прэс-службе.
Ігар Сяргеенка, які выбраўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, вызвалены ад пасады кіраўніка адміністрацыі ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду службоўца.
На той жа падставе вызваленыя ад пасадаў міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, памочнік Лукашэнкі — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч.
Таксама генерал-маёр Генадзь Ляпешка вызвалены ад пасады начальніка ўстановы адукацыі «Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь», а генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс — ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Ім прыпыненая адпаведна вайсковая служба і служба ў Следчым камітэце ў сувязі з абраннем дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на тэрмін іх паўнамоцтваў.
Мікалай Маратаеў вызвалены ад пасады намесніка старшыні і суддзі Гомельскага абласнога суда ў сувязі з абраннем на іншую пасаду. Ён таксама выключаны са складу прэзідыума Гомельскага абласнога суда.