Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  6. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  7. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  13. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  14. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  15. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  16. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  17. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Пасля таго як Ігар Сяргеенка стаў дэпутатам, крэсла кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі пустуе. Абавязкі пакуль выконвае Максім Рыжанкоў. Лукашэнка збіраецца прызначыць кіраўніка пасля паседжання новага парламента. Але гэта адбудзецца, відаць, толькі пасля 4 красавіка, калі выберуць склад верхняй палаты парламента — Савета Рэспублікі. Хто ж можа прэтэндаваць на гэтую важную і ўплывовую пасаду? «Люстэрка» спытала экспертаў.

Администрация Лукашенко. 2017 год. Фото: TUT.BY
Адміністрацыя Лукашэнкі. 2017 год. Фота: TUT.BY

«Кіраўнік Адміністрацыі можа залазіць як у пытанні агульнадзяржаўнага характару, так і ў прыватныя праблемы чыноўнікаў»

Паводле інфармацыі на сайце Лукашэнкі, Адміністрацыя — гэта дзяржаўны орган, які забяспечвае дзейнасць і кантралюе выкананне яго рашэнняў. Падпарадкоўваецца яна непасрэдна Лукашэнку, ён жа прызначае яе кіраўніка.

Былы амбасадар Беларусі ў Францыі і міністр культуры Павел Латушка кажа, што ў іерархіі дзяржаўнага кіравання кіраўнік Адміністрацыі ідзе за прэм’ер-міністрам і кіраўнікамі дзвюх палат парламента.

— Але дэ-факта ён другі чалавек у дзяржаве. Кіраўнік Адміністрацыі мае пастаянны, практычна кругласутачны кантакт з самім Лукашэнкам і рэтранслюе яго волю ўсім падначаленым незалежна ад пасадаў — пачынаючы з прэм’ер-міністра, кіраўніка парламента, чальцоў урада аж да кожнага старшыні выканкама, — тлумачыць Павел Латушка. — Фактычна гэта надурад, які, аднак, не мае функцый нарматворчага характару. Калі ўрад можа прымаць пастановы і распараджэнні, якія ўсталёўваюць пэўныя правілы з пункту гледжання заканадаўства, жыцця грамадства і дзяржавы, то кіраўнік Адміністрацыі і сама яна, па сутнасці, як кантралююць прыняцце саміх дакументаў, так і шмат у чым вызначаюць іх змест.

Павел Латушка кажа, што Адміністрацыя Лукашэнкі не толькі дублюе ўрад, але і вельмі часта прымае яго функцыі. Напрыклад, ангажуецца ў знешнюю палітыку. Былы амбасадар у Францыі ўспамінае, як разглядалі пытанне адкрыцця ў Беларусі Французскага інстытута. Урад і Міністэрства замежных справаў (якім у той час кіраваў Уладзімір Макей) гэтую прапанову падтрымлівалі, а Адміністрацыя Лукашэнкі з падачы КДБ была супраць.

— Гэтая пастанова ніколі не была прынятая, бо на ўсе прапановы мае і Макея мы атрымлівалі адмоўную пазіцыю Адміністрацыі, на якую Лукашэнка накідваў рэзалюцыю на так званай залатой рэфератцы (іменны бланк для дакумента з дзяржаўным гербам залатога ціснення. — Заўв. рэд.), — сцвярджае Латушка. — Прапанова пагадзіцца на адкрыццё Французскага інстытута была складзеная МЗС і падпісаная Макеем. Але наверх клалася дакладная тагачаснага кіраўніка Адміністрацыі Андрэя Кабякова, што не варта ўзгадняць такі падыход, бо КДБ лічыў гэта пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Паводле Латушкі, для Уладзіміра Макея, які і сам кіраваў Адміністрацыяй з 2008 да 2012 года, блакаванне такія ініцыятываў было пастаяннай практыкай.

— Трэба разумець, што кіраўнік Адміністрацыі можа залазіць як у пытанні агульнадзяржаўнага характару, так і ў прыватныя праблемы чыноўнікаў. Аж да таго, хто атрымае прыз на кінафестывалі «Лістапад». У гэта асабіста ангажаваўся тагачасны кіраўнік Адміністрацыі Уладзімір Макей, — сцвярджае Павел Латушка. — Ні адзін чыноўнік не можа прыняць нейкае сур’ёзнае рашэнне нават на раённым узроўні, не атрымаўшы ўхвалы з боку Лукашэнкі ці яго Адміністрацыі. І гэта ўскладняе сістэму кіравання краінай.

«Можа торгаць за многія нітачкі, але ўсё роўна ён слуга»

Палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі згодны з Паўлам Латушкам. Але параўноўвае Адміністрацыю Лукашэнкі не з надурадам, а з Цэнтральным камітэтам Камуністычнай партыі СССР, якому дэ-факта падпарадкоўваліся і Савет Міністраў, і Вярхоўны Савет.

— Так і цяпер, Адміністрацыя Лукашэнкі фактычна руліць усімі пытаннямі. Якія законы і пастановы прымаць парламенту і ўраду, судовая ўлада таксама цалкам знаходзіцца пад яе абцасам, — лічыць Класкоўскі. — Плюс да ўсяго на яе замкнёныя кадравыя пытанні, гэта важны момант. Усе прызначэнні ў вертыкаль адбываюцца па ўзгадненні з Адміністрацыяй. Сярод экспертаў распаўсюджанае меркаванне, што кіраўнік гэтага ведамства — своеасаблівы шэры кардынал, які можа ўплываць і на ўрад, і на парламент, і на іншыя галіны ўлады.

Разам з тым Аляксандр Класкоўскі падкрэслівае: вялікае значэнне мае таксама фігура чалавека, які займае пасаду кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.

— Нейкі час на гэтай пасадзе былі Андрэй Кабякоў, Генадзь Нявыглас, Аляксандр Косінец, якія асабліва нічым не запомніліся. А вось калі яе займалі Уладзімір Макей або Наталля Качанава, іх актыўнасць была значна больш прыкметная, — тлумачыць палітычны аналітык. — Але агулам кіраўнік Адміністрацыі — гэта, вядома, чалавек, які цалкам падпарадкаваны Лукашэнку і выконвае ягоную волю. З аднаго боку, ён можа торгаць за многія нітачкі, а з іншага — ён усё роўна прыслужнік, слуга цара. І, вядома, менавіта з Лукашэнкам узгадняюцца ўсе пытанні.

Цяпер абавязкі кіраўніка Адміністрацыі выконвае 52-гадовы Максім Рыжанкоў, які з 2016 года быў намеснікам. Але ці стане ён паўнавартасным шэфам структуры — пакуль незразумела. Павел Латушка, які быў знаёмы практычна з усімі папярэднімі кіраўнікамі Адміністрацыі, кажа, што Лукашэнка любіць чаргаваць на гэтай пасадзе цывільных чыноўнікаў з прадстаўнікамі сілавога блоку. Рыжанкоў — цывільны, а яго папярэднік Ігар Сяргеенка быў выхадцам з КДБ. Але, на думку Латушкі, зрабіць дакладны прагноз вельмі складана.

— Лукашэнка прымае кадравыя рашэнні такога ўзроўню, выбіраючы з некалькіх варыянтаў. Як правіла, нават да трох кандыдатур, — кажа Латушка. — Стоадсоткава ніхто да апошняга моманту не можа быць упэўнены, што атрымае тую ці іншую пасаду. Бывалі выпадкі, што Лукашэнка нават у кабінеце падчас сумоўя з кандыдатам мяняў сваю пазіцыю.

Аляксандр Класкоўскі ж кажа, што, прымаючы рашэнне пра прызначэнне новага кіраўніка сваёй Адміністрацыі, Лукашэнка будзе ўлічваць і сённяшнюю ўнутрыпалітычную сітуацыю, і прэзідэнцкія выбары, якія мусяць адбыцца ў 2025 годзе.

— Мяркуючы з той логікі рэпрэсій і закручвання гаек, якая цяпер дамінуе, досыць высокая імавернасць, што на гэтую пасаду будзе прызначаны хтосьці з дзейных ці былых сілавікоў, — тлумачыць палітычны аналітык. — Але, магчыма, перад выбарамі 2025 года ён захоча прызначыць чалавека, які больш моцны як арганізатар. Тады гэта можа быць і цывільны. Бо адна з функцый кіраўніка Адміністрацыі — забяспечанне «элегантнай перамогі» афіцыйнага лідара на чарговых выбарах. Я думаю, што Лукашэнка цяпер заклапочаны гэтай задачай і з прыцэлам менавіта на выбары будзе падбіраць чалавека на гэтую пасаду.

Якія людзі цяпер прымаюць рашэнні ў Беларусі? І як працуе сістэма ўлады? Вашае права — ведаць пра гэта. У тым ліку пра факты, якія ўлады не спяшаюцца рабіць публічнымі.

Дапамажыце «Люстэрку» працягваць гаварыць пра важнае 👇

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усе пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.