Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  5. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  14. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  15. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Вераніка Цапкала зноў адрэагавала на продаж з аўкцыёну арыштаванай мінскай кватэры, якая належыць яе сям'і. Яна апублікавала ў Facebook зварот да генпракурора Андрэя Шведа і людзей, якія набылі нерухомасць на таргах. Ад Шведа Цапкала запатрабавала адказаць на пытанні пра ўгоду, а пакупнікам кватэры прыгразіла выселіць іх адтуль і змусіць аплаціць арэндную плату за ўвесь тэрмін пражывання.

В первом подъезде дома № 5 на улице Чернышевского находится квартира Валерия Цепкало. Фото: агентство недвижимости «Час пик»
У першым пад’ездзе дома № 5 на вуліцы Чарнышэўскага знаходзіцца кватэра Валерыя Цапкалы. Фота: агенцтва нерухомасці «Час пик»

«9 красавіка 2024 года нашая адзіная ва ўласнасці кватэра, размешчаная па адрасе: г. Мінск, вул. Чарнышэўскага, д. 5, кв. 26, з другой спробы была прададзеная праз электронны аўкцыён „БелЮрЗабяспечанне“ па цане 395 720,27 беларускага рубля. Дадзеная кватэра была набытая мной і маім мужам у сумесным шлюбе, а таксама на яе маюць права нашыя двое няпоўнагадовых дзяцей», — напісала Вераніка Цапкала.

Яна нагадала, што ў лютым ужо звярталася ў пракуратуру, Следчы камітэт і Мінскі гарадскі суд з патрабаваннем правесці расследаванне з нагоды продажу нерухомасці. Тады яна выказала меркаванне, што рашэннем выставіць на таргі нерухомасць парушаецца ў тым ліку Канстытуцыя.

«У адказ я атрымала адпіскі, якія не ўтрымлівалі адказаў на пастаўленыя пытанні. Больш за тое, 15 сакавіка 2024 года супраць мяне была распачатая крымінальная справа па артыкулах ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361−1, ч. 2 арт. 367, арт. 369−1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая абумоўленая маім зваротам у вышэйзгадныя ўстановы», — сцвярджае Цапкала.

Беларуска паведаміла, што паўторна адправіла зварот на імя генеральнага пракурора і міністра юстыцыі «з патрабаваннем растлумачыць працэдуру вяртання скрадзенай маёмасці і пазбаўленне няпоўнагадовых дзяцей адзінага месца пражывання ў краіне, дзе яны нарадзіліся і грамадзянамі якой яны ёсць».

Яна запатрабавала выкласці пазіцыю Генпракуратуры па пытаннях, ці парушаюць канфіскацыя і продаж кватэры з прапісанымі дзецьмі Канстытуцыю, Грамадзянскі кодэкс і іншыя дакументы, у тым ліку арт. 27 Канвенцыі ААН пра правы дзіцяці, у адпаведнасці з якім «дзеці маюць права на бяспечнае жыллё для свайго паўнавартаснага развіцця».

«Якімі прававымі актамі ці пастановамі рэгулюецца правапрымяняльная практыка, у адпаведнасці з якой нерухомая маёмасць серыйных забойцаў, гвалтаўнікоў дзяцей і людаедаў застаецца ў распараджэнні іх сем’яў, але адбіраецца з сем’яў грамадзян, што не здзяйснялі злачынстваў супраць чалавечнасці?» — спытала Цапкала.

Звярнулася яна і да людзей, якія набылі яе нерухомасць на таргах:

«Я чарговым разам звяртаюся да тых грамадзян, якія „сарвалі халяву“ і ўсё ж набылі нашую кватэру па значна заніжанай цане! Вы выдатна ведаеце, у чыёй уласнасці знаходзіцца гэтая маёмасць і што ў ёй пражываюць двое няпоўнагадовых дзяцей. Вы і вашая сям’я мусіце дакладна разумець, што па вяртанні ў Беларусь мы прыйдзем да вас з простымі беларусамі, прэсай, усімі тымі, хто не падтрымлівае скупшчыкаў крадзенага, і вы абавязаныя будзеце выселіцца з нашай кватэры і аплаціць арэндную плату за ўвесь тэрмін пражывання!»

Нагадаем, 9 красавіка праз электронны аўкцыён «БелЮрЗабяспечанне» з другой спробы прадалі арыштаваную нерухомасць сям'і Цапкалаў — Валерыя і Веранікі. Гаворка пра трохпакаёвую кватэру з машына-месцам. Нерухомасць у выніку набылі за 395 тысяч 720,27 рубля. Пачатковую цану маёмасці знізілі ў параўнанні з папярэднімі таргамі: першы раз ахвочых набыць гэта жыллё не знайшлося. У аўкцыёне 9 красавіка было трое ўдзельнікаў.

Валерый Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналогій. Для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён сабраў ініцыятыўную групу, ездзіў па краіне. Аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі праз тое, што сабраных подпісаў пасля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах, яго жонка Вераніка далучылася да аб’яднанага штаба Святланы Ціханоўскай.

Валерый Цапкала пакінуў краіну ў ліпені 2020 года, асцерагаючыся пераследу. 9 жніўня з Беларусі з’ехала і Вераніка. Сям’я Цапкалаў асталявалася ў Латвіі.

На радзіме Валерыя Цапкалу завочна асудзілі на 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама