Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


У ноч на 1 ліпеня ў чатах пра перасячэнне мяжы пачалі пісаць, што на латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі» (з беларускага боку — «Грыгароўшчына») беларусам забараняюць увоз у ЕС цыгарэт, алкаголю, касметыкі, тэкстылю і шэрагу іншых тавараў. Некаторыя падарожнікі расказалі, што іх прымусілі выліваць спіртное і «ламалі цыгарэты». Латвійская мытня, куды «Люстэрка» звярнулася па каментар, патлумачыла тое, што адбываецца, узмацненнем санкцый супраць афіцыйнага Мінска.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У тэлеграм-чатах адны беларусы напісалі, што на латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі» мытнікі прасілі выкідваць цыгарэты і выліваць увесь алкаголь, а таксама пыталі пра наяўнасць касметыкі беларускай вытворчасці. Іншым падарожнікам, з іх словаў, забаранілі ўвозіць у Латвію цэлы шэраг тавараў, у тым ліку тэкстыль, прадметы з металу і пластыку.

  • «У „Патэрніекі“ сказалі, нічога нельга ўжо везці, ні алкаголь, ні прадукты харчавання, ні тэкстыль, ні цыгарэты… Людзі ў прыбіральні вылівалі алкаголь».
  • «Рондляў тут не дазваляюць, у адной жанчыны набор накрывак пластыкавых забралі».
  • «Кажуць, што і тканіны пад забаронай».

Адна з падарожніц напісала, што яе мужа прымусілі выкінуць паўпачка цыгарэт, іншая — што пасажырам аўтобуса заявілі пра забарону на ўвоз касметыкі, «але ні ў кога не канфіскавалі, здаецца».

Паводле беларусаў, латвійскія мытнікі спасылаюцца на новыя абмежавальныя меры ЕС, паводле якіх на Беларусь распаўсюджваюцца тыя ж санкцыі, што і на Расію.

Супрацоўнікі мытні пункта пропуску «Патэрніекі», куды «Люстэрка» звярнулася па каментар, таксама абгрунтавалі забарону на ўвоз тавараў еўрапейскімі санкцыямі, а менавіта рэгламентам Рады ЕС 2024/1865 ад 29 чэрвеня 2024 года.

Там не змаглі назваць дакладны спіс прадметаў, якія забаронена ўвозіць на тэрыторыю Латвіі, аднак падкрэслілі, што ён досыць шырокі і распаўсюджваецца ў тым ліку на фізічных асобаў. Азнаёміцца з ім прапанавалі непасрэдна ў тэксце новай пастановы Рады ЕС.

Нагадаем, згодна з гэтым дакументам, новыя абмежаванні нацэленыя на гандаль, паслугі, транспарт і перадухіленне абыходу наяўных рэстрыкцый. Гэта ўключае забарону на імпарт з Беларусі золата, алмазаў, гелію, вугалю, сырой нафты.

«Рада падаўжае забарону на экспарт тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння, а таксама ўводзіць дадатковыя абмежаванні на экспарт тавараў, якія могуць спрыяць умацаванню прамысловага патэнцыялу Беларусі. Дадатковыя абмежаванні таксама ўводзяцца на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналогій марскога суднаходства і прадметаў раскошы», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама Еўрасаюз забараніў транспартаваць грузы праз сваю тэрыторыю на зарэгістраваных у Беларусі прычэпах і паўпрычэпах і ўвёў дадатковыя меры па экспартным кантролі ў дачыненні да Мінска. Яны датычаць адчувальных тавараў і тэхналогій, агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Пра забарону на ўвоз алкаголю, цыгарэт, касметыкі, тэкстылю і іншых тавараў, з якімі ў беларусаў узніклі праблемы на мяжы з Латвіяй, у дакуменце не гаворыцца.

Нагадаем, яшчэ летам 2022 года Латвія абмежавала ўвоз акцызных тавараў з Беларусі і Расіі.

Падобнае нядаўна было на мяжы з Літвой

Раней падобная сітуацыя ўзнікла на беларуска-літоўскай мяжы. З 3 чэрвеня ўрад Літвы ўвёў новы пералік тавараў, якія забароненыя для імпарту з Беларусі і Расіі. У спіс трапілі жывыя жывёлы, мяса і субпрадукты, рыба, малако і прадукты з яго, яйкі, натуральны мёд, расліны, гародніна, садавіна, кава, збожжавыя, крупы, алей, напоі, тытунёвыя вырабы і іншыя прадукты — усяго больш за 2800 пазіцый.

Праз гэтыя санкцыі на мяжы з Літвой узніклі праблемы — у літоўскіх пунктах пропуску тым, хто заязджае з Беларусі, прапаноўвалі выкідваць прадукты, напоі (у тым ліку звычайную ваду), цыгарэты, лекі і іншыя тавары, нават тыя, якіх няма ў абмежавальным спісе. У пакоях надгляду ўтварыліся горы з выкінутых прадуктаў.

3 чэрвеня Офіс Святланы Ціханоўскай паведаміў, што былі праведзеныя кансультацыі з літоўскімі ведамствамі з нагоды забароны на правоз прадуктаў праз мяжу. Пазней літоўская мытня дазволіла беларусам увозіць прадукты ў адкрытых упакоўках і тавары для асабістага карыстання.

Чытайце таксама