Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зяленскі назваў самае складанае пытанне ў перамовах пра мір
  2. «Адчай у эміграцыі — самае страшнае». БЧБ-нявеста звярнулася да беларусаў, якім няпроста за мяжой
  3. «Ъ»: Пуцін на закрытай сустрэчы з расійскімі алігархамі расказаў, чаго хоча ад перамоваў з Трампам
  4. «Калі ўжо зацягваць, то да канца». Спыталі экспертаў, чаму Лукашэнка вырашыў правесці інаўгурацыю ў Дзень Волі і пры чым тут Пуцін
  5. Лукашенко ввел новшества, которые одновременно затрагивают водителей и валютный рынок. Рассказываем, что и когда изменится
  6. ААН апублікавала рэйтынг краін паводле ўзроўню шчасця. Хто на першым месцы і ці ёсць там Беларусь
  7. У Беларусі і Расіі зноў садзяць за жарты. Такое ўжо было: вось дзесяць анекдотаў, за якія людзі ў СССР заплацілі свабодай і жыццём
  8. У «прэміяльнай» клінікі набліжаных да Лукашэнкі людзей — новая ўладальніца. Вы маглі раней чуць яе імя
  9. «По сути, это капитуляция». Реакции экспертов на итоги разговора Путина и Трампа
  10. Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе ў Дзень Волі
  11. Зеленский прокомментировал телефонный разговор с Трампом
  12. «Я сейчас валерьянку пью». Поговорили с выехавшими беларусами, истории которых обманом сняли для пропагандистского кино
  13. Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час асудзілі на пажыццёвае зняволенне
  14. Білі дубінкамі і электрашокерам. Беларускія сілавікі збілі расійскага коміка Астаніна ў лесе перад перадачай у РФ, заявіла адвакатка
  15. Стрыжак: Мужа галоўнай гераіні новага прапагандысцкага фільма пра беларускіх мігрантаў знайшлі мёртвым у Літве
  16. Сілавікі сочаць за беларусамі з дапамогай базы «Маяк». Даведаліся, што гэта і як з гэтым змагацца
  17. «Неясно, сохраняют ли эти позиции». Эксперты подтвердили заход ВСУ в Белгородскую область России
Читать по-русски


/

Мінская «прэміяльная» клініка «Айрыс» у 2024 годзе змяніла назву і ўладальніка. Раней яна належала бізнесоўцу Паўлу Беламу і Святлане Канашэнка, якую называюць асабістай доктаркай Лукашэнкі. Новая ўладальніца — Алена Казак — таксама ўваходзіць у блізкае кола палітыка і «засвяцілася» ў адным з самых трагічных эпізодаў 2020 года.

Салон красоты «Айрис» в 2018 году. Фото из инстаграм-аккаунта заведения
Салон прыгажосці «Айрыс» у 2018 годзе. Фота з Instagram-акаўнта ўстановы

ВІП-клініка з непублічнымі ўладальнікамі

Салон прыгажосці «Айрыс» адкрыўся ў Мінску ў 2017 годзе. Ён прапаноўваў медыцынскія, касметалагічныя і цырульніцкія паслугі, а таксама масаж і манікюр. Сваімі козырамі называў высакакласных касметолагаў з вялікім досведам працы. А таксама інавацыйнае абсталяванне для эстэтычных працэдур.

Так, 45% кампаніі належала бізнесоўцу Паўлу Беламу і звязанай з ім юрыдычнай асобе. А 50% — арганізацыі «МедыкЭйдж», якой валодалі дзве сястры — Святлана Канашэнка (90%) і Наталля Кізік (10%). Яшчэ пяць працэнтаў былі ў «Тапас-Інвесткапітал».

Святлана Канашэнка — супрацоўніца Службы бяспекі Лукашэнкі, якую называюць асабістай доктаркай палітыка. Яна часта суправаджае Лукашэнку ў афіцыйных паездках і ў апошнія гады рэгулярна трапляе на кадры афіцыйнай фотахронікі са шпіцам Умкам.

Светлана Коношенко со шпицом Умкой во время рабочего визита Александра Лукашенко в ОАЭ. 18 декабря 2024 года. Скриншот: видео пресс-службы политика
Святлана Канашэнка са шпіцам Умкам падчас рабочага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў ААЭ. 18 снежня 2024 года. Скрыншот: відэа прэс-службы палітыка

Наталля Кізік — родная сястра Святланы Канашэнка. Яна была афіцыйнай кіраўніцай салона «Айрыс» з адкрыцця і да студзеня 2024 года.

Павел Белы — бізнесовец і хакеіст. Нейкі час ён гуляў у хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі, быў найлепшым бамбардзірам і найлепшым асістэнтам палітыка. Таксама Белы — адзін з асноўных забудоўшчыкаў Мінска. Яму належыць мноства нерухомасці ў розных раёнах сталіцы, пераважна ў цэнтры і вакол мікрараёна Дразды.

Павел Белый (в центре) на одной из игр команды Лукашенко. Фото: president.gov.by
Павел Белы (у цэнтры) на адной з гульняў каманды Лукашэнкі. Фота: president.gov.by

У апошнія гады ў бізнесу Белага не найлепшыя часы: у 2023 годзе была інфармацыя пра фінансавыя праблемы яго кампаній і адыходзе з хакейнай каманды Лукашэнкі (крыніца «Люстэрка» звязвала гэтыя падзеі).

Складана сказаць, што цяпер з ягоным бізнесам: адна кампанія са структур, звязаных з «Тапасам», нядаўна атрымала дзяржпадтрымку, іншая — распрадавала маёмасць.

Новая назва і ўладальніца

У 2024 годзе ў салоне адбыліся перамены. Склад уладальнікаў змяніўся: пасля некалькіх перастановак Павел Белы, Святлана Канашэнка і Наталля Кізік выйшлі з ліку ўласнікаў кампаніі. Мяркуючы з дадзеных АДР, са студзеня 2024 года 100% бізнесу належыць Алене Георгіеўне Казак. Яна ж — афіцыйная кіраўніца клінікі. Аднак немагчыма высветліць, адбылася змена ўласніка ў выніку продажу, дарэння ці іншым спосабам.

Сама ўстанова працягнула працаваць па тым самым адрасе, але змяніла назву: замест «Айрыс» на шыльдзе цяпер стаіць Antiage Clinic. Кліентам прапануюць працэдуры для амаладжэння, эпіляцыі, касметалогіі і дэрматалогіі, абяцаюць «толькі прэміяльныя матэрыялы і найноўшыя тэхналогіі».

Интерьеры клиники Antiage Clinic. Фото: yandex.by
Інтэр'еры клінікі Antiage Clinic. Фота: yandex.by

Медык з блізкага кола

Алена Казак — яшчэ адна жанчына з блізкага атачэння Лукашэнкі, звязаная з медыцынай.

Цяпер ёй 39 гадоў. Паводле інфармацыі TUT.BY, яна выпускніца БДМУ і анестэзіёлаг-рэаніматолаг па прафесіі. Некалькі гадоў — з 2014 да 2019-га — яна працавала ў РНПЦ «Кардыялогія» (у 2016 годзе ў адной з публікацый яе прадстаўлялі як навуковую супрацоўніцу лабараторыі хранічнай сардэчнай недастатковасці). Паводле звестак выдання «Бюро», у 2020−2021 гадах яна нібыта лічылася ў РНПЦ, аднак не плаціла падатковых адлічэнняў. Ужо ў 2022-м Казак перайшла ў 6-ю клінічную бальніцу на афіцыйную заработную плату каля 200 даляраў за месяц.

Казак — актыўная ўдзельніца «суправаджэння» Лукашэнкі на нефармальных мерапрыемствах. Напрыклад, у лістападзе 2017-га яна была разам з Лукашэнкам на трыбуне тэніснага матча, у траўні 2018-га — сярод гледачоў конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь», у жніўні 2018-га ў жаночай кампаніі збірала кавуны на «полі Лукашэнкі». 29 жніўня 2020-га Алену Казак заўважылі на праўладным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» побач з Наталляй Эйсмант і Дзмітрыем Баскавым.

Слева — Елена Казак рядом с Александром Лукашенко и его пресс-секретарем Натальей Эйсмонт на трибуне теннисного матча на Кубок Федерации, ноябрь 2017 года. Справа — Елена Казак во время сбора арбузов на «поле Лукашенко», август 2018 года. Фото: «Наша Нiва», БЕЛТА
Злева — Алена Казак побач з Аляксандрам Лукашэнкам і яго прэс-сакратаркай Наталляй Эйсмант на трыбуне тэніснага матча на Кубак Федэрацыі, лістапад 2017 года. Справа — Алена Казак падчас збору кавуноў на «полі Лукашэнкі», жнівень 2018 года. Фота: «Наша Нiва», БЕЛТА

Алену Казак пазналі сярод тых, хто зразаў БЧБ-стужкі ў кампаніі Дзмітрыя Баскава і іншых у мінскіх дварах 11 лістапада 2020 года. Нагадаем, у той вечар невядомыя людзі, якія прыехалі ў чужы двор зразаць бел-чырвона-белыя стужкі, схапілі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Пазней родныя знайшлі хлопца ў бальніцы, дзе ён, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр ад цяжкіх траўмаў. Пра завядзенне крымінальнай справы нічога не вядома. Сама Казак у размове з журналістам тады сказала, што «нідзе не была». Аднак, паводле інфармацыі BYPOL, яе сім-карта ў той вечар была зарэгістраваная ў раёне «Плошчы перамен».

Чытайце таксама