Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


У Беларуси 24 кастрычніка пачалася адпраўка прызыўнікоў у вайсковыя часткі. Праходзіць яна на фоне вайны ва Украіне, мабілізацыі ў Расіі, разгортванні рэгіянальнай групоўкі войскаў Саюзнай дзяржавы. Пагаварылі з прызыўнікамі, якія ўжо хутка адправяцца на службу, пра тое, як гэта — ісці ў войска менавіта цяпер.

Фото: пресс-служба Министерства обороны РБ
Беларускія вайскоўцы. Фота: прэс-служба Міністэрства абароны РБ

«Спадзяюся, нас усё-такі не ўцягнуць у гэтую вайну»

Віктар (імя змененае) пачынае праходзіць тэрміновую службу ўжо на наступным тыдні. Маладому чалавеку 22 гады, ён з Брэста. Асаблівым жаданнем ісці ў войска суразмоўца не гарыць, але і касіць асабліва не спрабаваў. Сам прызыў, кажа Віктар, прайшоў спакойна.

— Нейкіх абавязалавак, пагроз і чагосьці падобнага не было. Хіба што калі мне вымяралі рост у ваенкамаце, я перапытаў — заўсёды быў упэўнены, што я вышэйшы. І жанчына пачала крычаць, што я спрабую яе падмануць і адкасіць па ІМЦ (калі індэкс масы цела мужчыны не адпавядае норме, яго не прызываюць. — Заўв. рэд.).

Віктар не баіцца кепскіх умоваў службы, асноўны страх цяпер — магчымая адпраўка ва Украіну.

— Да фарміравання рэгіянальнай групоўкі войскаў я не верыў, што беларускія вайскоўцы пойдуць на поўдзень. Але чым больш з’яўляецца навін, тым больш страху. Спадзяюся, нас усё-такі не уцягнуць у гэтую вайну. І, здаецца, пакуль няма падставаў выкарыстоўваць тэрмінавікоў. Будзем спадзявацца, што ўсё пройдзе спакойна. Але, думаю, калі нешта пачнецца, знайду спосаб пазбегнуць удзелу ў вайне любой цаной, — заяўляе малады чалавек.

Фото: Анастасия Шингель, «Ваяр»
Беларускія вайскоўцы. Фота: Анастасія Шынгель, «Ваяр»

21-гадовы Антон успамінае: людзей у ваенкамаце было шмат, часам у чэргах можна было прабавіць ледзь не ўвесь дзень.

— У цэлым прызыў праходзіў нармальна, асаблівых інцыдэнтаў я не заспеў. Хіба што незадаволеныя работнікі ваенкамата гучна вызвоньвалі тых, хто не з’явіўся па позве. Яшчэ многія стараліся адкасіць. Не раз бачыў пацешныя сітуацыі, як хлопцы выхваляліся ў чарзе сваімі хваробамі. Зразумела, што вайна ва Украіне адбілася на настроях хлапцоў. Вельмі многія жартавалі: вось цяпер іх забяруць і тут жа адправяць ваяваць. Але сумняваюся, што яны і праўда ў гэта верылі: яшчэ не бачыў нікога, хто казаў бы пра гэта сур’ёзна.

Сам Антон не вельмі рады таму, што на наступным тыдні ўжо будзе ў частцы. Хлопцу не падабаецца сама перспектыва трымаць зброю. Хоць у цяперашніх рэаліях, удакладняе ён, нашай дзяржаве лепш мець армію, чым не мець.

— Да службы ў цэлым я стаўлюся хутчэй адмоўна. Але ў ёй ёсць пэўная неабходнасць пры наяўнасці суседа, у якога ёсць схільнасці «дэнацыфікаваць» «брацкія» народы, — разважае суразмоўца. Пра рызыку ўступлення Беларусі ў вайну кажа: «Вядома, ёсць такая імавернасць. Але я сумняваюся, што яна вялікая. А тым больш сумняваюся, што пачнецца адпраўка салдат тэрміновай службы на вайну на афіцыйным узроўні. Але калі ўсё ж такі такое здарыцца, ваяваць з украінцамі я, па магчымасці, не буду. Добра, што з іх боку ўжо ёсць шэраг ініцыятываў па здачы ў палон.

Калі сам малады чалавек упэўнены, што рызыка яго ўдзелу ў вайне ва Украіне мінімальная, то родныя перажываюць больш. Усе яны аддалі б перавагу таму, каб Антон не ішоў у войска. Але больш за ўсё перажывае бабуля.

— Яна вельмі хвалюецца і часта плача, размаўляючы са мной па тэлефоне. Бабуля шмат глядзіць ролікі на YouTube, таму розных тэорый пра планы Лукашэнкі і Пуціна наслухалася будзь здароў. Кажа, у любы іншы час служы хоць 10 гадоў, а цяпер небяспечна.

«Калі вырашаць задзейнічаць тэрмінавікоў, значыць, небяспечна будзе ўжо ўсюды»

А вось Кірыл, якому 22 гады, праз прызыў і імавернае ўступленне беларускай арміі ў вайну перажывае не так моцна. Упэўнены: у цяперашняй палітычнай сітуацыі небяспечна практычна ўсюды.

— Улічваючы незадаволенасць тым, што ў Расіі выкарыстоўваюць тэрмінавікоў на вайне, я думаю, у нас гэта малаімаверна. А калі ўсё будзе настолькі кепска, што вырашаць задзейнічаць нас, то будуць у небяспецы ўсе, нават тыя, хто не ў войску, — разважае ён. — Наогул, сур’ёзныя асцярогі за жыццё ў мяне ёсць яшчэ са жніўня 2020 года і без прызыву. У маім выпадку «тэрміноўка», наадварот, дапаможа крыху раней адсюль зваліць.

Суразмоўца ўдакладняе: ён скончыў універсітэт і, калі б не служыў, адпрацоўваў бы два гады. А так час у арміі залічыцца за астатні год размеркавання. І пасля дэмабілізацыі можна будзе спакойна з’ехаць за мяжу — прынамсі, так цяпер плануе Кірыл.

Малады чалавек адпраўляецца ў частку ўжо праз тыдзень. Яго родныя да прызыву ставяцца з трывогай, перажываюць, «але без фанатызму». Сам суразмоўца падыходзіць да пытання значна спакайней і нават знаходзіць у ім плюсы.

— Першая позва прыйшла летам, пра тое, што трэба прайсці медыцынскі агляд. Таму быў час усё абдумаць. Ужо ў ваенкамаце зразумеў, што настроі ва ўсіх прыкладна аднолькавыя: хлопцы лічаць службу стратай часу. А я, наадварот, думаю, што яна мне яго сэканоміць. Напрыклад, я змагу бясплатна з нуля здаць на правы катэгорыі С. Ну і зноў жа, пасля войска не давядзецца адпрацоўваць апошні год за навучанне ў ВНУ.

Фото: TUT.BY
Прысяга навабранцаў у вайсковай частцы ў Печах, 10 снежня 2016 года. Фота: TUT.BY

Яшчэ адзін прызыўнік, 26-гадовы Андрэй (імя змененае), таксама не турбуецца праз вайну. Праўда, у яго іншая прычына — у маладога чалавека праблемы са здароўем, і ён упэўнены, што атрымаецца гэта даказаць і не служыць.

— Заўсёды быў непрыдатны [у мірны час]. Але сёлета адшукалі — няўдала адказаў на тэлефон. У выніку дзве камісіі сказалі, што я магу служыць, хоць ёсць мноства праблем: выдалены жоўцевы пухір, праблемы з ціскам, збіты сардэчны рытм і не толькі. На апошнім абследаванні выявілі павелічэнне печані, дрэнныя аналізы крыві. І пры ўсім гэтым наборы нават гаворкі не ідзе пра адтэрміноўку!

Суразмоўца расказвае: два разы спрабаваў абскардзіць пастанову. Але ў гарадскім ваенкамаце, успамінае ён, дактары заплюшчвалі вочы на праблемы, паказвалі на дакументы і казалі: «Глядзіце, вас абследавалі, вы можаце служыць».

— У абласным ваенкамаце справы ішлі крыху лепш. Выкарыстоўваўся зусім іншы падыход, таму што гэта быў разгляд скаргі. Яны адразу знайшлі памылкі гарадскога ваенкамата і адправілі на дадатковае абследаванне. Але скончылася ўсё не так добра, як мне здавалася — у выніку яны пацвердзілі, што я прыдатны. Адзіны шлях, які ёсць цяпер, — ісці ў суд, — заключае Андрэй.

Спрэчкі і разборы адцягваюць суразмоўцу ад боязі таго, што яго прызавуць у час вайны Расіі з Украінай.

— Страхі з прычыны вайны і таго, што могуць адправіць ва Украіну, вядома, ёсць. Не хацелася б трапіць у гэтую сітуацыю. Ведаю хлопцаў, якія служаць на мяжы ў Гомелі — такое сабе пачуццё, вядома, — кажа ён. — Але вось што я буду рабіць, калі ўсё ж акажуся ў войску і будзе загад ехаць на вайну, пакуль не ведаю — так далёка ў думках не заходзіў. Я ўсё яшчэ спадзяюся, што суд разгледзіць справу і мяне адпусцяць. Спадзяюся на справядлівасць, хоць яе ў нас у дзяржаве амаль няма.