Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  3. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Памятник протесту в центре Минска. Вспоминаем, как весь город вышел на улицы требовать освобождения политзаключенных — и попал под огонь
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
  11. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Сенатары ўхвалілі законапраект «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства». Яго ў Савеце Рэспублікі прадставіў міністр унутраных справаў Іван Кубракоў, паведамляе прэс-служба МУС.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

«У нашай дзяржаве заўсёды прымяняецца прынцып гуманізму ў дачыненні да асобаў, якія адбываюць крымінальнае пакаранне. Дзяржава не толькі карае, але і дае магчымасць асуджаным, якія выправіліся, датэрмінова вызваліцца ад адбывання пакаранняў», — сказаў кіраўнік МУС.

Рашэнне аб прымяненні амністыі будзе прымацца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна.

Нагадаем, 6 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўвалася амністыя для асуджаных па «палітычных» справах, якую збіраліся прымеркаваць да Дня народнага адзінства. Тады ён прызнаў, што сярод асуджаных па пратэсных справах ёсць самыя розныя людзі, у тым ліку тыя, хто здзейсніў нязначныя з пункту гледжання беларускіх уладаў «злачынствы». Пасля апублікаванага законапраекта аб амністыі стала ясна, што паводле «палітычных» артыкулаў выйдуць адзінкі, але ў іх ёсць права звярнуцца з хадайніцтвам аб памілаванні на імя Лукашэнкі. 10 лістапада законапраект аб амністыі адразу ў двух чытаннях прынялі ў Палаце прадстаўнікоў.

Цяпер законапраект адправіцца на подпіс да Аляксандра Лукашэнкі. Законапраект стане законам і ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.