Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  13. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


У Мінску затрымалі супрацоўніка кампаніі Altapatri, якая дапамагала беларусам з атрыманнем грамадзянства Румыніі і «карт паляка». Пра гэта паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал ГУБАЗіК. Дзейнасць кампаніі назвалі «паўмахлярскай», але яе супрацоўніка затрымалі не за гэта.

Скриншот видео
Скрыншот відэа

Сілавікі зацікавіліся кампаніяй па наводцы прапагандыста, якога праўладныя СМІ называюць палітычным аналітыкам, Аляксандра Шпакоўскага. Той абурыўся, што ў Беларусі дзейнічае кампанія, якая займаецца «стымуляваннем эміграцыі».

Як вынікае з «пакаяльнага» відэа супрацоўніка кампаніі Altapatri, ён быў адзіным работнікам на тэрыторыі Беларусі. Мужчына агучыў расцэнкі, па якіх беларусам дапамагалі з дакументамі: 2 тысячы еўра за «карту паляка» і 4 тысячы еўра за пашпарт грамадзяніна Румыніі.

Пры гэтым падставай для яго затрымання стала не дзейнасць кампаніі.

«У тэлеграм-канал скінуў фатаграфію аўтамабіля супрацоўніка [адной з сілавых структур Беларусі]. За дадзенае дзеянне затрыманы», — кажа мужчына.

У тэлеграм-канале сілавікоў заявілі, што цяпер у іх распараджэнні ёсць «чарговая база з асабістымі звесткамі патэнцыйных і збеглых здраднікаў».