Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  13. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


Сілавікі затрымалі мужчыну за абразлівы каментар пра смерць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна». Паводле звестак сілавікоў, усяго выяўлена больш за 20 каментатараў унутры краіны.

Задержанный. Скриншот видео
Затрыманы. Скрыншот відэа

Мужчыну затрымалі ў кватэры па месцы жыхарства. У «пакаяльным» відэа ён расказаў, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года, а таксама пакідаў абразлівыя каментары ў адрас сілавікоў і памерлага міністра замежных справаў Уладзіміра Макея. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу аб распальванні варожасці і за перакрыццё дарог.

Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал папярэдзіў, што агулам выяўлена больш за 20 чалавек, якія пакідалі негатыўныя каментары з нагоды смерці Макея. Ім пагражалі затрыманнямі і пазбаўленнем волі. Таксама выяўленыя яшчэ 50 чалавек, якія знаходзяцца за мяжой.

«Іх чакае вельмі „цёплы прыём“ пры вяртанні ў Беларусь», — напісаў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Нагадаем, Уладзімір Макей раптоўна памёр у суботу, 26 лістапада, ва ўзросце 64 гадоў. Дакладная прычына смерці невядомая, паводле паведамленняў некаторых СМІ, у яго здарыліся праблемы з сэрцам. Макей дзясяткі гадоў працаваў на дзяржслужбе і з 2012 года ўзначальваў Міністэрства замежных справаў Беларусі. Уладзіміра Макея пахавалі 29 лістапада на Усходніх могілках.