Сумеснае лётна-тактычнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі завершанае. Пра гэта паведаміла 2 лютага прэс-служба Мінабароны.
«Прадэманстраваная высокая зладжанасць у працы штабоў, а таксама ўпэўненыя сумесныя дзеянні беларускіх і расійскіх лётчыкаў. Авіяцыйным кампанентам рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) выкананы шырокі спектр практычных задач», — паведамілі ў Мінабароны.
У ведамстве падкрэслілі, што вучэнне «было скіраванае на забяспечанне бяспекі Саюзнай дзяржавы і насіла выключна абарончы характар».