Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  2. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  3. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  12. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Адна з былых палітзняволеных, якая неаднаразова адбывала адміністрацыйны арышт у ізалятары на Акрэсціна, правяла сем дзён разам з Марыяй Успенскай. Гэта ўдава айцішніка Зельцара, што загінуў у перастрэлцы з сілавікамі, забіўшы супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Пра Успенскую, яе стасункі з мужам і стан пасля здарэння былая палітзняволеная на ўмовах ананімнасці расказала «Белсату».

Марыя Успенская. Фота: Наша Ніва
Марыя Успенская. Фота: «Наша Ніва»

Паводле суразмоўніцы («Белсат» змяніў яе імя на Ганну), Марыя Успенская сядзела ў двухмеснай камеры, у якой на той момант было 15 чалавек. У тым ліку людзі, якіх затрымалі за негатыўныя каментары пра супрацоўніка КДБ, якога забіў Зельцэр. Сама Ганна трапіла ў камеру на трэці дзень пасля затрымання Успенскай і кажа, што яны з ёй шмат размаўлялі:

— Маша расказвала, што яе прывезлі на Акрэсціна без абутку. Бо яшчэ дома, калі пачалі пілаваць дзверы, яна была ў халаце. Спехам надзела зверху штаны і швэдар, але засталася без майткоў. Толькі на Акрэсціна адна з суседак па камеры пазычыла ёй шкарпэткі і майткі. Спала Маша пад батарэяй.

Паводле словаў Ганны, у канцы верасня 2021 года ў Мінску было вельмі холадна, але батарэя ў камеры да пэўнага моманту грэла добра. Былая палітзняволеная адзначае, што Марыя расказвала, як наступным ранкам пасля яе затрымання на Акрэсціна (тады ў камеры былі толькі тры чалавекі) прыехалі супрацоўнікі КДБ, адкрылі камеру і загадалі выносіць «на прадол» усе рэчы. Жанчыны падумалі, што будзе звычайны «шмон», вынеслі рэчы на калідор, у тым ліку ўсё цёплае адзенне (адзетыя былі лёгка, бо камера была нагрэтая). Але «шмону» не адбылося — супрацоўнікі КДБ проста зачынілі дзверы, маўляў, рэчы забераце потым. Неўзабаве Марыя Успенская заўважыла, што батарэя пачынае стыць і пад вечар зусім «згасла». І зразумела: іх «хочуць дабіць холадам».

— Маша гаварыла, што, каб не змерзнуць, яны налівалі гарачую ваду (а наяўнасць гарачай вады — адзіны бонус на Акрэсціна) у вядро і засоўвалі па адной назе кожная. Парылі ногі, надзявалі шкарпэткі і ўтрох, скруціўшыся абаранкам, спалі, — адзначае Ганна. Яна перакананая, што гэтыя катаванні холадам былі «персанальным здзекам КДБ з Машы» і помстай за смерць іх калегі.

Ганна адзначае, што на наступны дзень спецслужбісты вярнуліся. Калі жанчыны паскардзіліся, што ў камеры вельмі холадна, адказалі: «А яму не холадна?..» Па словах жанчыны, сілавікі заявілі Успенскай: «Гэта ты, поскудзь, яго забіла». І зачынілі дзверы.

— Часам яна выпадала з рэальнасці і казала: «А як жа я цяпер буду аплачваць рахункі за кватэру? Я не ведаю, як гэта робіцца, 10 гадоў не рабіла гэтага». Вось такія рэчы. Быццам нічога не здарылася — проста мужа не стала. А потым у нейкі момант вярталася ў свядомасць і пачынала дзіка рыдаць. Але было ўражанне, што не магла аплакваць мужа — аплаквала сітуацыю, якая здарылася. Пачынала думаць пра дзіця, дзе яно і як. З таго, што я пачула, вынікае, што Маша заўжды без пярэчанняў выконвала загады Андрэя. І ў той дзень, калі ён сказаў «Стой і здымай», яна так і зрабіла… — расказвае Ганна. Яна дадае, што калі Марыя пазнаёмілася з Андрэем, то была ягонай кіраўніцай — займала пасаду начальніка эканамічнага аддзела фірмы, куды ўладкаваўся працаваць маладзейшы за яе на 10 гадоў Зельцэр. Марыя ўжо разводзілася тады з першым мужам. Калі сышлася з Андрэем Зельцэрам, то звольнілася з фірмы і нідзе не працавала аж да 2020 года. Як яна расказвала Ганне, яе «дэкрэт плаўна перарос у хатнюю гаспадарку».

Суразмоўніца адзначае, што ў 2020 годзе ў жанчыны здарыўся глыбокі крызіс асобы, які перарос у сур’ёзную дэпрэсію. І дадае, што адбылося гэта яшчэ да выбараў і да палітыкі мела хіба ўскоснае дачыненне. Ганна кажа, што Марыя звярнулася па дапамогу да псіхатэрапеўта, прымала даволі моцныя антыдэпрэсанты. Потым псіхолаг параіў ёй уладкавацца на якую-небудзь простую працу. Пайшла працаваць прадавачкай у «Мілу». Як яна расказвала Ганне, там ёй падабалася. Але антыдэпрэсанты прымала аж да восені 2021-га.

— Яна называла прэпараты, але я не стану агучваць. Вельмі сурʼёзныя. За адзін момант з такіх прэпаратаў не саскочыш. Яна паволі зніжала дозу. І, як казала, толькі за пару тыдняў да таго, як здарыўся інцыдэнт са стралянінаю, перастала іх прымаць. Не аднавілася яшчэ, а тут такое. І, я думаю, тое, што яе прызналі ў Навінках несвядомай, адпавядае праўдзе, — мяркуе былая палітзняволеная.

Нагадаем, Марыю Успенскую абвінавацілі ў суўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, але судзілі як «асобу, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне ў стане несвядомасці» (п. 13 арт. 6 КПК). 16 чэрвеня 2022 года суд прызначыў ёй прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары «да выздараўлення» (тэрмін судом не вызначаецца).