Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  7. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  12. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  13. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Зніклы чатыры дні таму ў Маскве памочнік старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіла Мясніковіча Дзмітрый Шадко можа быць затрыманы. Пра гэта паведаміў 14 сакавіка праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дмитрий Шедко. Фото: t.me/bazabazon
Дзмітрый Шадко. Фота: t.me/bazabazon

Як піша «Вясна» са спасылкай на свае крыніцы, Дзмітрый, імаверна, быў затрыманы на месцы працы ў Маскве. Паводле звестак праваабаронцаў, ён «асабіста ведаў некаторых людзей, якія былі затрыманыя па справе пра дыверсію ў Мачулішчах».

Заява «Вясны» трохі супярэчаць інфармацыі, якую распаўсюдзілі 13 сакавіка расійскія СМІ. У прыватнасці, тэлеграм-канал Baza пісаў, што менавіта калегі Шадко забілі трывогу, калі ён не прыйшоў на важную нараду. Акрамя таго, паведамлялася, што ў МУС Масквы была пададзеная заява на вышук беларуса.

«Знаёмыя Шадко ўспомнілі, што апошнім часам мужчына часта скардзіўся на спіну: маўляў, так баліць, што нават не ўстаць, таму выказалі здагадку, што Дзмітрый можа проста ляжаць дома. Кватэру, дзе ён жыў, знайшлі, аднак там нікога не было. Памяшканне агледзелі паліцэйскія, але нічога крымінальнага не выявілі», — пісала Baza.

Дзмітрый Шадко — грамадзянін Беларусі. Апошнім часам ён працаваў у Маскве на пасадзе памочніка старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіла Мясніковіча. Раней ён быў першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі. У 2019 годзе Шадко падаў у адстаўку.