Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  2. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  3. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  11. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  14. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  15. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  16. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  17. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
Читать по-русски


У пачатку траўня на беларуска-расійскай мяжы ўвялі часовы памежны кантроль, патлумачыўшы такую меру «выкананнем ратыфікацыйнага пагаднення пра ўзаемнае прызнанне візаў з Расіяй». Меркавалася, што гэтае пагадненне дазволіць замежнікам з беларускімі або расійскімі візамі свабодна ездзіць па абедзвюх краінах, але на практыцы нічога не змянілася: з адной толькі беларускай візай да нашых суседзяў трапіць нельга, і наадварот. Даведаліся ў ДПК чаму.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Чытачы «Люстэрка», якія ездзяць наземным шляхам у Расію і сутыкаюцца з праверкамі на мяжы, расказалі, што, нягледзячы на ратыфікацыю пагаднення пра ўзаемнае прызнанне візаў з РФ, для замежнікаў нічога не змянілася — перасекчы мяжу на аўтобусе або цягніку яны проста так не могуць. Нават пры наяўнасці, напрыклад, ВНЖ або іншай падставы для законнага знаходжання ў Беларусі для ўезду ў Расію ім усё роўна патрэбная віза.

Нагадаем, у студзені Дзярждума РФ ратыфікавала пагадненне з Беларуссю пра ўзаемнае прызнанне візаў. У адпаведнасці з дакументам, бакі ўзаемна прызнаюць візы і іншыя дакументы, якія даюць права на ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Расіі і Беларусі, а таксама адзнакі пра перасячэнне знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы.

Іншымі словамі, пагадненне дазваляе замежнікам з беларускімі або расійскімі візамі свабодна перамяшчацца па тэрыторыі абедзвюх краін, калі ім не забаронены ўезд (хоць і з нюансамі).

Аднак ратыфікацыя пагаднення яшчэ не азначае, што яно неадкладна пачало дзейнічаць. Дакумент пакуль не набыў моцы, а значыць, для замежнікаў на мяжы актуальныя ранейшыя правілы — калі для ўезду ў РФ патрэбная расійская віза, то з адной толькі беларускай візай грамадзяніна іншай краіны не пусцяць, і наадварот. Так патлумачылі ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі журналісту «Люстэрка» як прыватнай асобе.

Там не змаглі сказаць, калі пагадненне можа набыць моц, аднак запэўнілі, што «праца ў гэтым кірунку вядзецца».

Сам тэкст пагаднення прадугледжвае, што яно набудзе моц праз 30 дзён пасля атрымання апошняга пісьмовага паведамлення пра выкананне бакамі ўсіх неабходных унутрыдзяржаўных працэдураў. А значыць, гаварыць пра канкрэтную дату пакуль немагчыма.

У сваю чаргу, беларускае МЗС мяркуе, што выкананне неабходных працэдураў завершыцца да пачатку 2024 года — і толькі тады замежнікі змогуць ездзіць па Беларусі і Расіі з візай толькі адной з дзвюх дзяржаваў, у тым ліку транзітам. Пакуль жа замежным грамадзянам неабходна атрымліваць асобныя візы ў беларускім і расійскім консульствах.

Нагадаем, з 5 траўня на беларуска-расійскай мяжы ўвялі часовы памежны кантроль. У ДПК «Люстэрку» раней растлумачылі, што гэта зроблена «ў рамках выканання ратыфікацыйнага пагаднення пра ўзаемнае прызнанне візаў з Расіяй».

Праз некалькі дзён, 6 і 7 траўня, на ўездзе ў Беларусь з РФ пачаў праводзіцца патокавы агляд і аўтамабіляў беларусаў.

Беларускі сенатар Алег Дзьячэнка заявіў, што ўвядзенне кантролю на мяжы з Расіяй абумоўленае неабходнасцю перакрыць нелегальныя пастаўкі зброі, а кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік растлумачыў яго «маніторынгам сітуацыі».