Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  6. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  7. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  13. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


У апошнія дні ў адзіным пункце пропуску на польска-беларускай мяжы адбываўся сапраўдны калапс. «Люстэрка» пісала пра тое, што некаторыя беларусы былі вымушаныя праводзіць у чарзе больш за 45 гадзін, а беларускія мытнікі абвінавачвалі ў тым, што здарылася, сваіх польскіх калег. Мы пагаварылі з палякамі, якія працуюць недалёка ад пункта пропуску «Тэрэспаль», дзе сабраліся вялізныя чэргі беларусаў, якія хочуць трапіць дадому на святы.

Многокилометровая очередь на пересечение границы, Тересполь, Польша, 23 декабря 2023 года. Фото читателя "Зеркала"
Шматкіламетровая чарга на перасячэнне мяжы, Тэрэспаль, Польшча, 23 снежня 2023 года. Фота чытача «Люстэрка»

Мяркуючы з інфармацыі сайта Памежнай службы Польшчы, сітуацыя ў пункце пропуску «Тэрэспаль» палепшылася. Калі 24 і 25 снежня час чакання ў чарзе складаў больш за 40 гадзін, то станам на першую палову дня 26 снежня для гэтага неабходныя ўсяго 9 гадзін. Пра тое, што чарга істотна зменшылася, «Люстэрку» расказала і супрацоўніца памежнага гатэля Zajazd Jędrula:

— Цяпер сітуацыя ўжо спакойная, чарга зменшылася, і зменшылася істотна. Я бачу, што машыны пад’язджаюць і адразу едуць у пункт пропуску. Мабыць, там пачалі працаваць хутчэй.

Паводле супрацоўніцы, у мінулыя дні да іх у гатэль прыходзіла шмат людзей, але знайсці вольнае месца шанцаў не было:

— У нас усе месцы былі зарэзерваваныя, але тыя, хто прыходзіў да нас у гэтыя выходныя, куплялі гарбату і каву, карысталіся туалетамі.

Біяпрыбіральняў ці пунктаў з гарачымі напоямі ўздоўж чаргі ля мяжы ў гэтыя калядныя выходныя не было. Адна з нешматлікіх магчымасцяў купіць гарачыя напоі і ежу — запраўка за 6 кіламетраў ад пункта пропуску. Яе супрацоўнік расказаў «Люстэрку», што кліентаў апошнімі днямі было вельмі шмат.

— У першую чаргу попыт быў на прыбіральню, ежу і розныя напоі, — кажа касір АЗС. — Шмат людзей біліся. Праз што — не ведаю, але не раз прыходзілі да нас са скрываўленым вокам, носам ці яшчэ чым-небудзь. Але цяпер хвост чаргі знаходзіцца ўжо блізу пункта пропуску, і на запраўку амаль ніхто не заходзіць.

Дзяжурны камісарыята паліцыі ў Тэрэспалі не стаў расказваць «Люстэрку» падрабязнасці інцыдэнтаў, якія адбываліся ў чарзе ў калядныя выходныя, — каментаваць гэта можа толькі прэс-сакратар, а ў яго 26 снежня выходны. Але ў цэлым, паводле паліцэйскага, сітуацыя была спакойная.

— Паліцыя ўвесь час патрулявала дарогу, уздоўж якой утварылася чарга, — гэта наш абавязак, і мы яго выконваем, — кажа дзяжурны паліцыі. — Цяпер, на шчасце, чарга значна меншая, чым была яшчэ ўчора.

Чытайце таксама