Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  6. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  7. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  13. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


У ноч з 30 на 31 ліпеня адбыўся самы масавы заход расійскіх дронаў у паветраную прастору Беларусі за ўвесь перыяд маніторынгу, сцвярджае «Беларускі Гаюн».

Паводле звестак праекта, агулам за мінулую ноч у Беларусь заляцела не менш за пяць расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед».

Першы з дронаў зайшоў у Беларусь каля 23.20 у раёне вёскі Асарэвічы Брагінскага раёна. І ўжо ў 23.50 з аэрадрома «Баранавічы» быў падняты знішчальнік ВПС РБ, які больш за гадзіну лётаў па ўсім паўднёвым усходзе Беларусі блізу памежжа.

Знішчальнік заўважалі ў раёне Рэчыцы, Гомеля і паблізу іншых населеных пунктаў на мяжы з Украінай. Ён прабыў на поўдні краіны да 01.30 ночы, але і пасля яго вяртання на «Баранавічы» «шахеды» заходзілі ў Беларусь, адзначае «Беларускі Гаюн».

Карта захода российских беспилотников в Беларусь в ночь на 31 июля 2024 года. "Беларускі Гаюн"
Карта заходу расійскіх беспілотнікаў у Беларусь у ноч на 31 ліпеня 2024 года. «Беларускі Гаюн»

Дроны-камікадзэ ўварваліся ў паветраную прастору Беларусі ў раёне пасёлка Лоеў, вёсак Асарэвічы і Кірава. Апошнія два беспілотнікі, паводле звестак праекта, зайшлі ў Беларусь каля 02.30 ночы.

Большасць дронаў пасля заходу адразу ішла ўглыб Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і далей назад ва Украіну, але адзін з дронаў праляцеў па Беларусі больш за 260 км, аж да Століна Брэсцкай вобласці.

Гэта не першы інцыдэнт з заходам расійскіх беспілотнікаў на тэрыторыю Беларусі. Толькі за ліпень фіксавалася некалькі падобных здарэнняў. Пра гэта паведамлялі і Паветраныя сілы Украіны.

Мінулай ноччу Украіна зазнала самую масіраваную атаку беспілотнікамі з пачатку вайны.