Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  13. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


Беларуска Дар’я 5 верасня гуляла па цэнтры Варшавы на пешаходнай дарожцы і нечакана сутыкнулася з агрэсіўным мужчынам: ён злез з ровара і без прычыны ўдарыў дзяўчыну па твары. Паліцыя, якая прыбыла на месца, адпусціла яго. «Белсат» расказаў, што вядома пра развіццё гісторыі праз тыдзень.

Задержанный по подозрению в нападении на беларуску в Варшаве. Фото: x.com/Policja_KSP
Затрыманы па падазрэнні ў нападзе на беларуску ў Варшаве. Фота: x.com/Policja_KSP

Беларуска расказала пра здарэнне ў сваіх сацсетках, гісторыя імгненна атрымала рэзананс. Многія прапаноўвалі дапамогу, сярод іх былі нават супрацоўнікі польскай паліцыі, якія асудзілі бяздзейнасць сваіх калег.

Пасля інцыдэнту Дар’я прызнавалася, што ў шоку ад сітуацыі і адчування, што можна без прычыны збіць чалавека на вуліцы і сысці беспакараным.

«Я напалоханая, я ў поўным шоку і жаху цяпер ад таго, што мне даводзіцца адчуваць боль, і што хтосьці можа так сябе паводзіць. Ненармальныя законы», — пісала яна.

Праз тыдзень, 12 верасня, на афіцыйнай старонцы варшаўскай паліцыі з’явілася інфармацыя, што 38-гадовага мужчыну затрымалі.

«Паліцэйскіе раёна Śródmieście (цэнтр Варшавы. — Заўв. рэд.) затрымалі 38-гадовага грамадзяніна Украіны, які 5 верасня ў вечаровы час на вуліцы Пазнанскай (Poznańska) падчас сваркі ўдарыў па твары 33-гадовую жанчыну родам з Беларусі. Паліцэйскія правялі шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на дбайнае высвятленне абставінаў здарэння і ўсіх сведак інцыдэнту. Гэтыя мерапрыемствы дазволілі выставіць мужчыну абвінавачанні па § 2 арт. 157 КК і арт. 275 КК Рэспублікі Польшча. За гэтыя дзеянні яму пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі», — гаворыцца ў паведамленні.

Беларуска паведаміла, што ёй ужо вядома пра затрыманне мужчыны і што сёння, 12 верасня, у яе будзе сустрэча з адвакатам.

«Яшчэ чакаю КТ галаўнога мозгу і костак твару. Цяпер у мяне праблемы з памяццю і канцэнтрацыяй, апухлыя вочы, нос і сківіцы, не кажучы ўжо пра тое, што ўнутры і якія з’яўляюцца страхі», — каментуе Дар’я.

Таксама яна кажа, што атрымала шмат падобных гісторый, таму заклікае іншых жанчын не маўчаць, калі яны сутыкаюцца з гвалтам.

Нагадаем, гэта не першы выпадак, калі на беларусак нападаюць проста на вуліцы ў сталіцы Польшчы. Так, у канцы чэрвеня ў Варшаве на нашую суайчынніцу напалі трое палякаў. Паводле яе, яны вырвалі тэлефон з рук, адзін з іх ударыў яе і паспрабаваў душыць. Яе выратаваў адзін з аўтамабілістаў, хоць, як кажа дзяўчына, многія праязджалі міма і не рэагавалі.

Яшчэ адну дзяўчыну ноччу ў ліпені незнаёмы мужчына спрабаваў пацалаваць і задраць вопратку, але яна змагла адбіцца.

У лютым 25-гадовая беларуска Ліза была згвалтаваная ў цэнтры Варшавы, праз некалькі дзён яна памерла ў бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць. Абвінавачаны — 23-гадовы жыхар польскай сталіцы Дарыян С., якога затрымалі неўзабаве пасля таго, што здарылася.