На акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі расіяне звозяць «танную працоўную сілу», у тым ліку з Беларусі. Пра гэта паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны.
У Марыупаль прыбылі будаўнікі з Беларусі. У размове з мясцовымі яны расказваюць, што іх звозяць прымусова — у адваротным выпадку пагражаюць звольніць і закрыць дзверы ва ўсе будаўнічыя прадпрыемствы ў краіне.
Будаўнікоў завозяць зменамі на тры месяцы.
У Цэнтры нацыянальнага супраціву Украіны ўпэўненыя, што завоз будаўнікоў ажыццяўляецца з ведама ўладаў Беларусі, якія «гандлююць сваім насельніцтвам».
Нагадаем, раней у беларускіх чатах з’яўляліся абвесткі для рабочых будаўнічых спецыяльнасцяў для працы ў Марыўпалі.