Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Умер папа Франциск
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  6. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  12. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  13. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  14. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
Читать по-русски


/

Па ўсёй Беларусі «патэнцыйныя арганізатары выбараў» праходзяць спецыяльнае навучанне і атрымліваюць дакументы пасля яго заканчэння. Пры гэтым курсы праходзяць на базе арганізацый, закліканых павышаць кваліфікацыю педагогаў. На гэта звярнула ўвагу міжнародная ініцыятыва экспертаў iSANS у дакладзе, прысвечаным выкарыстанню ўладамі Беларусі рэсурсаў сістэмы адукацыі для арганізацыі і правядзення выбараў. Расказваем, чаму вучаць будучых сябраў выбарчых камісій і як такое «павышэнне кваліфікацыі» ацэньваюць эксперты.

Галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах, 9 жніўня 2020 года. Фота: TUT.BY

Навучанне для «патэнцыйных арганізатараў выбараў»

Спецыяльны курс павышэння кваліфікацыі «Тэорыя і практыка выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь» упершыню правялі ў верасні 2022 года ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Потым геаграфія пашырылася — такія заняткі пачалі праводзіць і ў абласных інстытутах развіцця адукацыі. «Выбарчае» навучанне згадалі на сваіх сайтах інстытуты па павышэнні кваліфікацыі педработнікаў Брэста, Гродна, Магілёва, Віцебска і Гомеля.

Курсы прызначаны «для асобаў, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў», не хаваюць у Магілёўскім інстытуце развіцця адукацыі. У Брэсце іх пазіцыянуюць як навучанне для «патэнцыйных арганізатараў выбараў».

Магілёўскі інстытут у рамках курса абазначыў пяць групаў пазнакай «старшыні, намеснікі старшыняў, сакратары» — відавочна, гаворка пра будучае кіраўніцтва выбарчых камісій. Брэсцкі інстытут дадаў заўвагу — «па асобнай разнарадцы».

Падобна, што праводзіць выбары вучаць не толькі педагогаў. У Магілёве запрашаюць «кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў», у Гродне — «кіраўнічыя кадры і іншых асобаў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый» з усіх раёнаў вобласці.

Колькі людзей ужо прайшло навучанне? Планы на 2024 год былі такія:

  • Градна — 28 групаў па 30 чалавек (усяго 840 слухачоў);
  • Брэст — 20 групаў па 25 чалавек (500 «патэнцыйных арганізатараў» выбараў);
  • Віцебск — 3 групы па 30 чалавек (агулам 90 чалавек);
  • Магілёў — 16 групаў (агульная колькасць слухачоў невядома).

Вучаць разбірацца ў палітычнай сітуацыі і кіраваць стрэсам

Форма навучання — вочная, доўжацца курсы пяць дзён. У Гродне папярэджваюць: на заняткі трэба прыходзіць з Выбарчым кодэксам. Улетку 2024 года праграму абнавілі і ўзгаднілі ў ЦВК Беларусі. У актуальным раскладзе, апублікаваным гродзенскім інстытутам, ёсць такія заняткі:

  • лекцыя «Юрыдычныя аспекты працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў падчас выбарчай кампаніі»;
  • практычны занятак «Стрэс-менеджмент у працы сябра выбарчай камісіі»;
  • лекцыя «Сучасны стан выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь і перспектывы развіцця»;
  • лекцыя «Аналіз палітычнай сітуацыі на сучасным этапе ў Рэспубліцы Беларусь»;
  • лекцыя «Арганізацыя дзейнасці ўчастковых выбарчых камісій»;
  • дзелавая гульня «Тэхналогіі эфектыўнага ўзаемадзеяння на ўчастку для галасавання»;
  • практычны занятак «Кіраванне канфліктнымі сітуацыямі ў працы сябра выбарчай камісіі»;
  • практычны занятак «Ацэнка асабістай эфектыўнасці ў сферы тэорыі і практыкі прымянення выбарчага заканадаўства».

У Магілёве па выніках навучання трэба будзе прайсці сумоўе, а ў Гродне — здаць залік. Тым, хто паспяхова скончыў навучанне, выдадуць пасведчанні «дзяржаўнага ўзору».

Голосование на избирательном участке во время парламентских выборов, Минск, 11 сентября 2016 года. Фото: TUT.BY
Галасаванне на выбарчым участку падчас парламенцкіх выбараў, Мінск, 11 верасня 2016 года. Фота: TUT.BY

«Сябры выбарчых камісій ператвараюцца ў прафесійную праслойку»

Эксперты iSANS адзначаюць, што задачы інстытутаў развіцця адукацыі ніяк не звязаныя з працэдурай выбараў. На думку аўтараў дакладу, маштабнае «выбарчае» навучанне — фактычная інстытуцыялізацыя ўключэння сістэмы адукацыі ў працэс правядзення выбарчых кампаній у Беларусі.

«Калі раней такія трэнінгі праводзілі тоячыся, каб не дэманстраваць факты папярэдняга адбору ўладай сябраў выбарчых камісій, то цяпер папярэдні адбор стаў замацаванай практыкай, — пішуць аўтары дакладу. — Упэўненыя, што наяўнасць сертыфіката праходжання такіх курсаў будзе адыгрываць вызначальную ролю падчас разгляду пытання наконт уключэння чалавека ў склад выбарчай камісіі».

Спецыялісты лічаць, што скіраванне на такія курсы можа атрымаць толькі чалавек, лаяльны да цяперашняга палітычнага рэжыму.

«Сам факт правядзення такіх курсаў і наяўнасці пасведчання іх праходжання сведчыць пра тое, што сябры выбарчых камісій ператвараюцца ў прафесійную праслойку, што супярэчыць дэмакратычным прынцыпам фармавання такіх камісій, — сцвярджаюць аўтары дакладу. — Акрамя таго, правядзенне такіх курсаў у інстытутах развіцця адукацыі наўпрост сведчыць, што педагогі будуць актыўней уключацца ў дзейнасць выбарчых камісій. На нашую думку, вынікам навучання лаяльных да ўлады людзей на такіх курсах стане сітуацыя, калі арганізацыя і правядзенне выбараў стануць яшчэ больш закрытым працэсам для абмежаванага кола людзей, а ўдзел у іх грамадзян нават з нейтральнымі палітычнымі поглядамі стане немагчымым ужо паводле фармальных прыкметаў».

Чытайце таксама