Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  3. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  6. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  10. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  14. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  17. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  18. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
Читать по-русски


Дзяржсакратар ЗША Лоўрэнс Іглбергер, які працаваў у адміністрацыі прэзідэнта Джорджа Буша-старэйшага, у 1993 годзе падрыхтаваў службовую запіску для свайго пераемніка Уорэна Крыстафера, прызначанага Білам Клінтанам. Ён апісаў сітуацыю ва ўсіх рэгіёнах свету ў эпоху пасля Халоднай вайны і папярэдзіў пра магчымыя праблемы, на якія варта звяртаць увагу. Адным з найгоршых імаверных сцэнараў ён назваў вайну паміж Расіяй і Украінай. Рассакрэчаны дакумент апублікавала даследчая арганізацыя «Архіў па нацыянальнай бяспецы» (National Security Archive) пры Універсітэце Джорджа Вашынгтона.

Лоуренс Иглбергер. Фото: archives.gov
Лоўрэнс Іглбергер. Фота: archives.gov

Лоўрэнс Іглбергер адзначыў, што ў перыяд працы новага дзяржсакратара стане магчымым паступовае ўключэнне рэфармаванай Расіі і ўсходнееўрапейскіх краін у стабільную сістэму Еўропы, чаму ЗША варта садзейнічаць. У той жа час сярод трох першачарговых пагрозаў сусветнаму парадку і дабрабыту Штатаў ён назваў «зрыў рэформаў у Расіі і вяртанне да той ці іншай формы аўтарытарнага кіравання».

«Сярод іншых магчымых праблем — узброены канфлікт паміж Расіяй і любой суседняй краінай, у тым ліку з Украінай, што не самая імаверная, але дакладна самая небяспечная перспектыва», — падкрэсліў дзяржсакратар.

Значнай пагрозай ён таксама назваў гіпатэтычнае адступленне Украіны, Беларусі ці Казахстана ад абавянняў па ядзерным раззбраенні.

«Для страхоўкі ад наступных няпэўнасцяў мы хочам як мага хутчэй замацаваць скарачэнне ядзерных узбраенняў і іх кансалідацыю ў Расіі. Мы робім шмат намаганняў, каб Украіна, Беларусь і Казахстан стрымалі свае абавязанні, і вывад ядзернай зброі з гэтых трох краін мусіць заставацца адным з вашых галоўных прыярытэтаў», — пісаў былы дзяржсакратар свайму наступніку.

Ён лічыў, што імаверныя эканамічныя праблемы Украіны ўжо ў 1993 годзе могуць прывесці да непаразуменняў з Расіяй у пытаннях бяспекі — напрыклад, у пытанні размяшчэння Чарнаморскага флоту ў Крыме або, «што яшчэ горш», кантролю над ядзернай зброяй ва Украіне.

Пры гэтым кіраўнік Дзярждэпа ЗША лічыў, што «сцішыць» магчымыя рэзкія паводзіны Украіны дапаможа ўжо пачатая ім змена падыходу да працы з ёй: Украіну трэба разглядаць як важнага самастойнага гульца, а не як прыдатак да адносін з Расіяй, якія знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ЗША.

«У той жа час украінцы мусяць зразумець, што валоданне ядзернай зброяй — гэта не перавага, а адказнасць, калі яны імкнуцца да таго, каб іх успрымалі сур’ёзна», — адзначыў палітык.

Магчымага краху рэформаў у Расіі і яе вяртання да аўтарытарызму дзяржсакратар Буша ў 1993-м асцерагаўся вельмі моцна.

«Курс Расіі на найбліжэйшыя гады — ключ да будучай канфігурацыі сіл у Еўразіі, і эвалюцыя Расіі вызначыць, ці паўстане зноў доўгатэрміновая пагроза бяспецы ЗША на гэтым велізарным масіве сушы», — лічыў ён.

Лоуренс Иглбергер на официальном портрете кисти Неда Биттингера. Фото: wikipedia.org
Лоўрэнс Іглбергер на афіцыйным партрэце пэндзля Нэда Бітынгера. Фота: wikipedia.org

Іглбергер адзначыў, што многія крытыкуюць яго офіс за занадта вялікую ўвагу да Расіі і недастатковую — да іншых постсавецкіх рэспублік.

«Гэтая крытыка не пазбаўленая падставаў. Але застаецца адна фундаментальная рэальнасць: калі рэформы будуць паспяховыя ў Расіі, гэта не гарантуе поспеху рэформаў у іншых краінах былога СССР; але калі рэформы ў Расіі не дасягнуць поспеху, гэта напэўна будзе азначаць правал рэформаў ва ўсёй былой савецкай імперыі», — рэзюмаваў кіраўнік Дзярждэпа.

Ён рэкамендаваў свайму пераемніку забяспечваць дапамогу і падтрымку Расіі з боку ЗША на шляху да дэмакратызацыі і пабудовы рынкавай эканомікі. Гэта і прынесла б ЗША эканамічную выгаду ў выглядзе, напрыклад, бізнес-супрацоўніцтва і новых працоўных месцаў, і дапамагло б забяспечыць міжнародную бяспеку. У выпадку ўсталявання аўтарытарнага курсу ў Расіі знешняя палітыка ЗША стала б значна складанейшай і даражэйшай, быў упэўнены Іглбергер.

Палітык памёр у 2011 годзе. Ён працаваў на дзяржслужбе 27 гадоў, займаючы розныя пасады за некалькімі прэзідэнтамі. Дзяржсакратаром ЗША ён прабыў усяго паўтара месяца на мяжы 1992 і 1993 гадоў, але перад тым больш за тры гады быў першым намеснікам дзяржсакратара, а да таго сем гадоў служыў на чацвёртай пазіцыі ў Дзярждэпе — намеснікам па палітычных пытаннях. Яго пераемнік Уорэн Крыстафер прапрацаваў на пасадзе дзяржсакратара ўвесь першы прэзідэнцкі тэрмін Клінтана.