Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  7. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  8. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  14. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  15. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  16. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  17. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  18. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  19. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Расія ноччу правяла 81 пуск ракет рознага базавання і восем пускаў ударных БПЛА Shahed-136/131. Праз удар па энергасістэме Украіны на некалькі гадзін цалкам абясточанай аказалася Запарожская АЭС, тры цеплаэлектрастанцыі былі пашкоджаныя, паведамляюць адпаведныя ведамствы. Загінулі прынамсі шэсць чалавек.

Дым над Киевом после российского ракетного удара. Украина , 9 марта 2023 года. Фото: Reuters
Дым над Кіевам пасля расійскага ракетнага ўдару. Украіна, 9 сакавіка 2023 года. Фота Reuters

Як паведамляе ўкраінскі Энергаатам, у выніку ракетных абстрэлаў адключылася апошняя лінія сувязі Запарожскай АЭС з энергасістэмай Украіны.

— Цяпер станцыя абясточаная і перайшла ў рэжым блэкаўту шосты раз за час акупацыі, 5-ы і 6-ы энергаблокі пераводзяцца ў халодны стан, уключыліся 18 дызель-генератараў для забяспечання ўласных патрэбаў ЗАЭС. Паліва для іх працы застаецца на 10 сутак. Пачаўся зваротны адлік часу, — паведамілі падрабязнасці ў ведамстве.

У Энергаатаме адзначаюць, што, калі за гэты час не адновіцца знешняе сілкаванне станцыі, можа адбыцца аварыя з радыяцыйнымі наступствамі для ўсяго свету. Там нагадваюць, што з прычыны акупацыі станцыі магчымасці ўкраінскага боку ў падтрыманні ЗАЭС у рэжыме бяспекі значна абмежаваныя.

Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка заявіў, што, паводле звестак на раніцу 9 сакавіка, зафіксаваныя абстрэлы энергетычных аб’ектаў у Кіеўскай, Мікалаеўскай, Харкаўскай, Запарожскай, Адэскай, Днепрапятроўскай і Жытомірскай абласцях.

Паводле ДТЭК, у выніку абстрэлаў пацярпелі тры цеплаэлектрастанцыі, іх абсталяванне сур’ёзна пашкоджанае.

— З верасня мінулага года ТЭС ДТЭК былі атакаваныя ўжо 29 разоў. Праз гэта тры энэргетыкі загінулі, 28 былі параненыя, — расказалі ў кампаніі.

UPD: Пасля 16.00 ва «Укрэнерга» паведамілі, што электразабяспечанне Запарожскай АЭС, перапыненае ракетнымі ўдарамі, адноўленае. Станцыя пераходзіць з дызельных генератараў на атрыманне электраэнергіі для ўласных патрэбаў ад адзінай энергетычнай сістэмы Украіны.

Ракеты і «Шахеды»

Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны паведаміў, што падчас ракетнага ўдару па аб’ектах крытычнай інфраструктуры Украіны Расія ажыццявіла 81 пуск ракет рознага базавання:

  • 28 пускаў крылатых ракет паветранага базавання Х-101/Х-555;
  • 20 пускаў крылатых ракет марскога базавання «Калібр»;
  • 6 пускаў крылатых ракет паветранага базавання X-22;
  • 6 пускаў крылатых ракет паветранага базавання Х-47 «Кінжал»;
  • 8 пускаў кіравальных авіяцыйных ракет: 2 — Х-31П; 6 — X-59;
  • 13 пускаў зенітных кіравальных ракет С-300.

Таксама ажыццявілі восем пускаў ударных БПЛА Shahed-136/131.

З 48 крылатых ракет Х-101/Х-555, «Калібр» знішчаныя 34 крылатыя ракеты, а таксама 4 БПЛА Shahed-136/131.

— Акрамя таго, у выніку арганізаванага процідзеяння 8 кіравальных авіяцыйных ракет Х-31П і Х-59 не дасягнулі сваіх цэляў, — расказаў Залужны.

«Цяжкая ноч»

Відэа: Пасля падзення абломкаў ракеты ў Святошынскім раёне Кіева загарэлася некалькі аўто, «Суспільне»

Паветраная трывога была абвешчаная каля гадзіны ночы 9 сакавіка і доўжылася амаль 7 гадзін. У Залачоўскім раёне на Львоўшчыне пасля трапляння ракеты ў жылы раён пяць чалавек загінулі, у Днепрапятроўскай вобласці — адзін загінулы і двое параненых.

Фото: t.me/V_Zelenskiy_official

У Кіеве праз падзенне абломкаў ракеты пацярпелі і шпіталізаваныя два чалавекі. У Харкаве таксама двое траўмаваных.

Фото: t.me/V_Zelenskiy_official

Сур’ёзныя праблемы з электразабяспечаннем назіраюцца ў Харкаўскай, Адэскай і Жытомірскай абласцях.

Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
Наступствы расійскага ракетнага ўдару. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў мінулую ноч цяжкай.

— Масіраваная ракетная атака па ўсёй краіне. Кіеў, Кіраваградчына, Днепрапятроўшчына, Адэшчына, Харкаўшчына, Запарожжа, Львоўшчына, Івана-Франкоўшчына, Жытоміршчына, Вінніччына. Атакі на аб’екты крытычнай інфраструктуры, жылыя дамы. На жаль, ёсць пацярпелыя і загінулыя. Мае спачуванні родным, — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Зяленскі таксама падзякаваў «абаронцам неба і тым, хто дапамагае пераадольваць наступствы падступных атак акупантаў».