Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  3. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  6. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  10. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  14. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  17. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  18. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
Читать по-русски


На Бахмуцкім напрамку УСУ перайшлі з абароны ў наступ. Расійскія войскі, каб утрымаць пазіцыі, вымушаныя сцягваць рэзервы. Пра гэта паведаміла намесніца міністра Украіны Ганна Маляр.

Брошенный красный флаг возле позиций российских войск, которые были отвоеваны украинскими военными у возле прифронтового города Бахмут в Донецкой области, Украина, 11 мая 2023 года. Фото: Reuters
Кінуты чырвоны сцяг каля пазіцый расійскіх войскаў, якія былі адваяваныя ўкраінскімі вайскоўцамі каля прыфрантавога горада Бахмут у Данецкай вобласці, Украіна, 11 траўня 2023 года. Фота: Reuters

— За мінулыя суткі маем прасоўванне на розных участках Бахмуцкага напрамку ад 200 да 1100 метраў. Вораг на гэтым напрамку перайшоў да абароны, спрабуючы ўтрымаць займаныя пазіцыі, — напісала Маляр.

Намесніца міністра абароны адзначыла, што расіяне для ўтрымання пазіцый сцягваюць рэзервы. Пасля амаль поўнага выхаду вагнераўцаў баявыя дзеянні вядзе рэгулярная армія, задзейнічаныя дэсантна-штурмавыя атрады.

— Так доўга трымаць абарону Бахмуцкага напрамку і цяпер на ім наступаць удаецца ў тым ліку дзякуючы загадзя падрыхтаваным умацаванням. Уся мясцовасць вакол — гэта фактычна умацаваны раён. Рыхтавалася ўмацаванне загадзя сіламі нашых войскаў і мясцовых ваенных адміністрацый. Будавалі капітальна, — адзначыла Ганна Маляр.

Нагадаем, 5 чэрвеня намесніца міністра паведаміла, што Украіна ў межах абарончай аперацыі на некаторых напрамках пераходзіць да наступальных дзеянняў.

Яна таксама апублікавала карту, на якой Бахмут абведзены чырвоным, магчыма, намякаючы на тое, што УСУ хочуць узяць горад у акружэнне.