Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  14. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  15. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  16. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі пра паспяховае адбіццё васьмі спробаў наступу УСУ пад Бахмутам і на Урэмеўскім выступе. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што за суткі адбілі 13 расійскіх атак на Мар'інку. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны спрабавалі разабрацца, каму больш выгаднае разбурэнне плаціны Кахоўскай ГЭС.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 469-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: Знішчылі расійскі штурмавік Су-25

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 35 ракетных, 41 авіяцыйны ўдар і правялі 57 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Праціўнік выкарыстаў крылатыя ракеты паветранага базавання Х-101/Х-555, усе яны былі збітыя СПА. На жаль, ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва, пашкоджаныя жылыя дамы і іншая цывільная інфраструктура, паведаміў Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Расійскія войскі працягваюць канцэнтраваць асноўныя намаганні на тым, каб цалкам акупаваць Луганскую і Данецкую вобласці. За мінулыя суткі тут адбылося больш за 30 баявых сутыкненняў.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках праціўнік нанёс авіяўдары ў раёне Агірцава Харкаўскай вобласці. З мінамётаў і артылерыі абстраляў 42 населеныя пункты Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей.

— На Купянскім напрамку за мінулыя суткі артылерыйскім і мінамётным абстрэлам праціўніка падвергліся 10 населеных пунктаў Харкаўскай і Луганскай абласцей.

— На Ліманскім напрамку расіяне беспаспяхова спрабавалі наступаць у раёнах населеных пунктаў Крамянная, Белагораўка Луганскай вобласці і Бераставое Данецкай вобласці. Нанеслі авіяцыйныя ўдары каля шасці населеных пунктаў Данецкай вобласці. З артылерыі абстралялі шэсць населеных пунктаў Луганскай і Данецкай абласцей.

— На Бахмуцкім напрамку расійскія войскі вялі наступальныя дзеянні ў кірунку Кляшчэеўкі, але поспеху не мелі. Нанеслі авіяцыйны ўдар у раёне Белай Гары Данецкай вобласці. З артылерыі абстралялі 13 населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Аўдзееўскім напрамку праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёне Аўдзееўкі. Абстраляў з артылерыі раёны сямі населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Мар'інскім напрамку УСУ адбілі 13 атак расійскіх сіл у раёне горада Мар'інка, праціўнік нанёс па горадзе авіяцыйныя ўдары, з артылерыі абстраляў пяць населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Шахцёрскім напрамку авіяцыйныя ўдары расіяне нанеслі па чатырох населеных пунктах, абстралялі — таксама чатыры.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія войскі працягваюць весці абарончыя дзеянні. Нанеслі авіяцыйны ўдар па Альгоўскім Запарожскай вобласці. Абстралялі з артылерыі 16 населеных пунктаў Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай і Херсонскай абласцей, у тым ліку горад Херсон.

— Авіяцыя Сіл абароны за мінулыя суткі нанесла 17 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і чатыры — па зенітна-ракетных комплексах праціўніка.

— Знішчаны расійскі штурмавік Су-25 і чатыры разведвальныя БПЛА.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі дзевяць пунктаў кіравання, чатыры раёны канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, тры склады боепрыпасаў, зенітна-ракетны комплекс, 14 артылерыйскіх падраздзяленняў і 18 іншых важных цэляў праціўніка.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны РФ: Нанеслі ўдары па камандных пунктах 67-й механізаванай і 44-й артылерыйскай брыгад УСУ

«Узброеныя сілы Украіны, не дабіўшыся мэтаў наступу і несучы істотныя страты на Паўднёва-Данецкім напрамку, рабілі спробы прарваць абарону нашых войскаў на Данецкім напрамку ў раёне горада Арцёмаўск (Бахмут. — Заўв. рэд.)», — заявілі ў Міністэрстве абароны Расіі.

— За мінулыя суткі актыўнымі дзеяннямі Паўднёвай групоўкі войскаў паспяхова адбітыя восем спробаў наступлення штурмавых атрадаў 56-й мотапяхотнай, 57-й механізаванай брыгад УСУ ў кірунку населеных пунктаў Ягаднае, Дубова-Васілеўка, заходняя ўскраіна Бахмута, Андрэеўка, Арэхава-Васілеўка, а таксама 24-й механізаванай і 3-й штурмавой брыгад у раёне населенага пункта Кляшчэеўка.

Падчас баёў за суткі знішчаныя да 415 украінскіх вайскоўцаў, два танкі, дзевяць баявых браніраваных машын, шэсць аўтамабіляў, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік», а таксама гаўбіца «Мста-Б».

— На Урэмеўскім выступе падраздзяленнямі групоўкі войскаў «Усход», ўдарамі авіяцыі, ракетных войскаў і артылерыі за суткі адбітыя тры атакі праціўніка сіламі дзвюх батальённых тактычных груп у раёнах населеных пунктаў Няскучнае Данецкай вобласці і Ляваднае Запарожскай вобласці. Акрамя таго, адбітая атака штурмавога падраздзялення УСУ ў раёне населенага пункта Новаданецкае Данецкай вобласці. Гэты населены пункт знаходзіцца пад кантролем расійскіх Узброеных сіл.

У выніку агнявога паражэння калоны ўкраінскай бронетэхнікі, якая высоўвалася ў кірунку саўгаса «Кастрычнік», большая частка бронемашын была знішчаная. Тыя, што засталіся на хаду, адступілі на першапачатковы рубеж.

Усяго на Паўднёва-Данецкім напрамку за суткі знішчаныя звыш 190 украінскіх вайскоўцаў, 8 танкаў, 20 баявых браніраваных машын, 12 аўтамабіляў, артылерыйская сістэма М777, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік», гаўбіцы Д-20 і Д-30, а таксама гармата «Гіяцынт-Б».

У раёне населеных пунктаў Амельнік і Гуляйполе Запарожскай вобласці знішчаныя: склад боепрыпасаў 128-й горна-штурмавой брыгады УСУ, а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-36.

— На Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі і агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Навамлынск, Кулагоўка, Кіслоўка, Першатраўневае Харкаўскай вобласці і Стальмахоўка Луганскай вобласці. У раёне населенага пункта Навасёлаўскае Луганскай вобласці спыненая дзейнасць трох украінскіх дыверсійна-разведвальных груп.

За суткі на гэтым напрамку знішчаныя звыш 50 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка Paladin.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку аператыўна-тактычнай і армейскай авіяцыяй, артылерыяй і цяжкімі агнямётнымі сістэмамі групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне падраздзяленням праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Плашчанка, Кармазінаўка, Чырвоная Дзіброва, Кузьміно Луганскай вобласці і Ямполаўка Данецкай вобласці. У раёне Серабранскага лясніцтва спыненая дзейнасць дзвюх украінскіх дыверсійна-разведвальных груп.

За суткі знішчаныя больш за 70 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя машыны пяхоты, пяць аўтамабіляў, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік», а таксама гаўбіца Д-20.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за мінулыя суткі знішчаныя да 60 украінскіх вайскоўцаў, пяць баявых браніраваных машын, два пікапы, артылерыйская сістэма М777, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік», а таксама гаўбіца «Мста-Б».

Усяго за суткі, паводле МА РФ, пабітыя 93 артылерыйскіх падраздзяленні, жывая сіла і ваенная тэхніка УСУ ў 137 раёнах. У раёнах населеных пунктаў Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці і Новаіванаўка Запарожскай вобласці пабіты камандна-назіральныя пункты 67-й механізаванай і 44-й артылерыйскай брыгад УСУ.

У раёне населенага пункта Аўдзееўка Данецкай вобласці знішчаныя два склады паліва 110-й механізаванай брыгады УСУ. У Данецкай вобласці збіты знішчальнік Су-27, а ў Запарожскай — МіГ-29. Перахопленыя 24 рэактыўныя снарады сістэм залпавага агню HIMARS, «Ураган» і «Вольха». Знішчаныя 22 беспілотнікі.

Інстытут па вывучэнні вайны: Заявы Пяскова і Шайгу гучаць непераканаўча

Свежая справаздача амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны прысвечаная сітуацыі з разбурэннем дамбы Кахоўскай ГЭС, у ёй таксама аналізуюцца заявы ўкраінскага і расійскага бакоў.

Эксперты адзначаюць, што расійскія афіцыйныя асобы абвінавацілі ўкраінскія сілы ў разбурэнні плаціны і выкарыстоўвалі гэтыя абвінавачанні для падмацавання сваіх ранейшых заяваў пра тое, што ўкраінскае контрнаступленне на іншых участках фронту цярпіць няўдачу. Яны назвалі непраўдападобнай заяву прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, што Украіна правяла дыверсію, бо «ўкраінскія ўзброеныя сілы не дасягаюць сваіх мэтаў» у шырокамаштабных наступальных аперацыях. Аналітыкі адзначаюць, што ніякіх шырокамаштабных наступальных аперацый Украіна яшчэ не праводзіла.

Непераканаўчымі ў ISW называюць і аргументы Шайгу, які сказаў, што Украіна ўзарвала дамбу, каб стварыць перашкоды для расійскіх войскаў, а самой перакінуць сілы з Херсонскага напрамку для падтрымкі «правальных» наступальных аперацый у іншых месцах. У Інстытуце заўважаюць, што расійскія войскі ў гэтым рэгіёне не ўяўляюць настолькі істотнай пагрозы для УСУ, каб трымаць тут дадатковыя сілы для абароны.

У ISW адзначылі, што яшчэ не маюць дакладных доказаў, каб дакладна сказаць, хто нясе адказнасць за тое, што адбылося на Кахоўскай ГЭС 6 чэрвеня. Аднак нагадваюць, што яшчэ ў кастрычніку 2022 года казалі пра тое, што расіяне больш зацікаўленыя ў затапленні тэрыторый уніз па плыні Дняпра. Расія можа выкарыстоўваць паводку, каб ускладніць украінскія спробы контрнаступлення праз гэты і без таго складаны водны аб’ект. Расійскія крыніцы выказвалі моцную і недвухсэнсоўную занепакоенасць тым, што Украіна рыхтуецца перайсці Днепр і контратакаваць, нагадваюць у Інстытуце. Наяўныя кадры ад 6 чэрвеня дазваляюць выказаць здагадку, што паводка змыла ўкраінскія пазіцыі ля берагоў Дняпра і вымусіла ўкраінскія фарміраванні эвакуявацца пад агнём расійскай артылерыі. Такім чынам, усё кажа на карысць таго, што расіяне маглі наўмысна пашкодзіць плаціну, кажуць у ISW.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі правялі абмежаваныя наземныя атакі на лініі Сватава — Крамянная;

  • расійскія крыніцы сцвярджалі, што ўкраінскія войскі працягвалі наземныя атакі на поўнач і паўднёвы захад ад Бахмута, а расійскія войскі працягвалі абмежаваныя наступальныя аперацыі ўздоўж лініі Аўдзееўка — Данецк;

  • украінскія сілы працягнулі наземныя атакі на паўднёвым захадзе Данецкай і ва ўсходняй частцы Запарожскай абласцей;

  • расійскія афіцыйныя асобы і акупацыйныя ўлады працягваюць спробы выкарыстоўваць інфраструктурныя праекты для інтэграцыі акупаваных тэрыторый у склад Расіі.