У Германіі асудзілі на 8,5 і 10 гадоў турмы чатырох падлеткаў, якія забілі ўкраінскіх баскетбалістаў Уладзіміра Ермакова і Арцёма Казачэнку, піша агенцтва УНІАН.

Спачатку пракуратура лічыла, што на спартоўцаў напалі таму, што яны ўкраінцы, аднак суд ксенафобнага матыву не знайшоў, адзначыўшы, што абвінавачаныя дзейнічалі, усведамляючы, што ім «не патрэбная прычына, каб кагосьці забіць».
Падсудныя ў сваю чаргу прынеслі прабачэнні бацькам загінулых.
Нагадаем, на Ермакова і Казачэнку напалі з нажамі ў Дзюсельдорфе напярэдадні іх матча за моладзевую каманду ART Giants. Першы пацярпелы ў выніку нападу памёр амаль адразу, а за жыццё другога тыдзень змагаліся медыкі, але беспаспяхова.