Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Есть повод попасть под «административку», о котором вы могли не знать (и сильно удивиться, если это произойдет)
  2. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  3. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  4. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  7. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  9. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  10. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  11. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  12. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  13. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
Читать по-русски


На тэлеканале «Белсат» выйшаў сюжэт, прысвечаны нашумелай гісторыі з агенцтвам «Інфапоінт». Акрамя іншых дэталяў у ім гаворыцца і пра тое, што агент ГУБАЗіК Артур Гайко мог мець «даверлівыя адносіны» з супрацоўнікамі Офіса Святланы Ціханоўскай. «Люстэрка» папрасіла іх адказаць на ўдакладняльныя пытанні.

Фото: t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская. Фота: t.me/tsikhanouskaya

— Паводле нашых крыніцаў, а таксама інфармацыі тэлеканала «Белсат», супрацоўнік ГУБАЗіК Артур Гайко меў дачыненне і да Офіса Святланы Ціханоўскай. Гэта так?

— Не. Ён не працаваў, ніколі не бываў у Офісе, не сустракаўся з нашымі супрацоўнікамі, не меў доступу да ўнутранай інфармацыі і дакументаў Офіса. Таксама інфармацыя пра тое, што праз гэтага чалавека нібыта рабіліся праверкі бяспекі, фэйк. Праверкі бяспекі ажыццяўляюцца праз BYPOL і іншыя структуры, з якімі супрацоўнічае Офіс (і сярод іх няма праекта ЧКБ).

З агентам ГУБАЗіК у фармаце персанальнага кантакту камунікаваў толькі адзін чалавек, які раней быў кансультантам Офіса. Паколькі гэта быў выпадак парушэння NDA (Non-disclosure agreement, пагадненне аб неразгалошванні. — Заўв. рэд.), да кансультанта быў ужыты штраф і абмежаванне доступу да інфармацыі.

— Ці кантактаваў Офіс з Даніілам Багдановічам? Калі так, раскажыце, з кім ён меў зносіны, якая інфармацыя была яму вядомая.

— Так, разам з іншымі прадстаўнікамі медыя. Данііл не працаваў у Офісе, таму меў роўна столькі інфармацыі пра працу Офіса, колькі і іншыя аўтары медыя-каналаў.

— Ці былі сярод гэтай інфармацыі канфідэнцыйныя звесткі?

— Людзі, якія не працуюць у Офісе, абмежаваныя ў атрыманні ўнутранай інфармацыі, інфармацыі пра супрацоўнікаў і партнёраў Офіса. Для такіх выпадкаў прадугледжанае NDA.

— Калі Гайко ўсё ж меў дачыненне да Офіса, то чаму пасля раскрыцця інфармацыі пра тое, што ён супрацоўнік ГУБАЗіК, Офіс публічна не расказаў пра гэтую гісторыю?

— Гэты чалавек не меў дачынення да Офіса.

Пра гісторыю публічна было расказана. Тады, вясной 2021 года, у раскрыцці агента браў непасрэдны ўдзел BYPOL, і адразу пасля гэтага, яшчэ ў ліпені 2021 года, апублікаваў расследаванне на гэтую тэму, якое толькі на канале BYPOL набрала больш за 200 000 праглядаў і было станоўча ўспрынятае аўдыторыяй. Ужо тады былі дадзеныя адказы на пытанні па гэтай сітуацыі. Тады ж былі зробленыя высновы і прынятыя ўсе магчымыя меры.

— Ці была нанесеная якая-небудзь шкода Офісу?

— Мы ўжо тлумачылі, што NDA ў офісе існуе для таго, каб абараняць людзей у Беларусі, а не палітыкаў у эміграцыі. Пры асабістым кантакце агента з адным з кансультантаў Офіса магла быць раскрытая інфармацыя, планы або погляды, якія падзяляў кансультант. Пры гэтым хочам адзначыць, што кансультанты не маюць доступу да асабістай інфармацыі партнёраў Офіса, актывістаў, людзей, якія непублічна камунікуюць з Офісам.

— Якія высновы вы зрабілі з гэтай гісторыі?

— Мяркуючы па публікаванай прапагандай інфармацыі, у агента была задача прабрацца менавіта ў Офіс. Але дзякуючы сістэме бяспекі і працы BYPOL яму гэта не ўдалося. Вядома, пасля таго, што адбылося, мы яшчэ ўзмацнілі сістэму бяспекі (каб не спрашчаць працу агентам, мы не можам раскрываць дэталяў), а BYPOL пачаў дапамагаць арганізацыям у дэмакратычным руху наладзіць пратаколы бяспекі. Таму мы дзякуем партнёрам за пільнасць і прафесіяналізм. 


Таксама, рэзюмуючы крытыку NDA Офіса, мы хочам адзначыць, што знаходзімся ў выключнай сітуацыі, якая патрабуе ад нас расстаноўкі прыярытэтаў. Сёння для нас бяспека людзей у Беларусі стаіць вышэй за камфорт супрацоўнікаў Офіса, якія істотна абмежаваныя ў распаўсюдзе канфідэнцыйнай інфармацыі. Пры гэтым крытыкаваць Офіс мае права любы чалавек, што мы і назіраем апошнія тыдні, аднак гэтая крытыка не мусіць утрымліваць канфідэнцыйныя звесткі, здольныя нанесці шкоду іншым людзям.