Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  2. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  5. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  6. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  7. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  8. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  9. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  10. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски


Лідэр беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская апублікавала ў сваім тэлеграм-канале зварот да беларусаў. У ім яна распавяла, што часта чуе ў свой адрас крытычныя заўвагі, і прызналася, што ёй зразумела шмат каго апанаваўшае пачуццё страха, стомленасці і расчаравання. Разам з тым палітык нагадала пра рызыкі, з якімі сутыкнулася ўся Беларусь, і заклікала «крытыкаваць, але не спыняцца і ісці разам да агульнай мэты».

Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya

— «Хопіць сварыцца. Чаму вы не можаце аб’яднацца і працаваць разам? Мы не за гэта змагаліся ў 2020». Мне часта пішуць такія паведамленні. Я цудоўна іх разумею. У 2020 годзе ўся Беларусь аб’ядналася вакол адной мэты — вызваліць нашую краіну і нашых родных ад дыктатуры. Але праз два гады мы бачым, што наш шлях апынуўся больш складаным і зацягнуўся надоўга, — напісала Ціханоўская.

Па яе меркаванні, шмат хто ў такой сітуацыі адчувае адчай і спрабуе знайсці вінаватых. Палітык прызналася, што часам хвалюецца не менш за астатніх і не можа забараніць гэта іншым. Аднак яна заклікала «берагчы адно аднаго, сварыцца, але не станавіцца ворагамі, крытыкаваць, але не спыняцца ісці разам да агульнай мэты».

— Зараз вырашальны момант нашай з вамі гісторыі. Мы рызыкуем страціць сваю незалежнасць. Мы рызыкуем страціць сваіх родных, калі Лукашэнка яшчэ больш уцягне нас у гэтую бессэнсоўную вайну. Мы рызыкуем усім. Але сітуацыя за апошнія два гады толькі пагаршаецца, і таму мы ўжо не адчуваем крызіс так востра, мы толькі адчуваем стомленасць і адсутнасць падтрымкі. І жаданне, каб усё гэта хутчэй скончылася, — напісала Ціханоўская, нагадаўшы, што зараз важна трымацца разам, дапамагчы чалавеку ў адчаі ўбачыць надзею і надаць сілы.

Лідэр дэмсіл выказала падзяку ўсім, хто яе крытыкуе, «за тое, што вам не ўсё адно».

— Я ведаю гэтае пачуццё роспачы і страху страціць тое, што любіш. Я ведаю, што менавіта яно вамі рухае. І проста хачу сказаць вам дзякуй, бо мне гэтак жа балюча, як і вам. Я заклікаю вас сказаць дзякуй тым, хто менш за ўсё ад вас гэтага чакае. Давайце ўзгадаем, што мы адзін народ, і дапаможам адно аднаму ў гэты складаны эпізод нашай гісторыі, — напісала Ціханоўская.