Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  2. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  3. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  4. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  5. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  6. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  7. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  9. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  10. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  11. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  12. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
Читать по-русски


Улады паабяцалі ў наступным годзе павысіць зарплаты бюджэтнікаў на 17%. Сёлета работнікі дзяржарганізацый сутыкнуліся са зніжэннем сваіх даходаў. Разбіраемся, ці адчуюць яны абяцаны рост у наступным годзе.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

У наступным годзе работнікам бюджэтнай сферы хочуць павысіць заробкі ў сярэднім на 17% — да 1454 рублёў, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка.

Па выніках дзесяці месяцаў гэтага года сярэдні заробак бюджэтнікаў быў 1 249,1 рубля, гэта на 4,1% менш, чым год таму. То-бок сёлета іх заробкі падалі нават у намінальным выражэнні. Плюс прыкладна шостую частку заробку з’ела інфляцыя.

Пры гэтым у намінальным выражэнні ў многіх галінах бюджэтнай сферы зарплаты раслі. Так, у сацработнікаў за год сярэдні заробак вырас на 154 рублі. Але пры гэтым у кастрычніку ён быў на 681 рубель меншы за сярэдні па краіне.

На 250 рублёў вырасла зарплата ў дзяржкіраванні, на 125 рублёў — у адукацыі. А вось у медыкаў сярэдні заробак упаў на 65,5 рублёў. З улікам інфляцыі ў названых чатырох сферах ён вырас толькі ў сацработнікаў і практычна не змяніўся ў дзяржкіраванні. А педагогі і медыкі засталіся ў мінусе, прычым другія — у даволі вялікім. Зарплаты работнікаў медыцыны, паводле статыстыкі, нашмат ніжэйшыя, чым 2300 рублёў, якія называе кіраўнік Мінздароўя Дзмітрый Піневіч.

У сацыяльна-эканамічным прагнозе на 2023 год інфляцыя закладзеная на ўзроўні 7−8%. Калі ўявіць, што ўдасца рэалізаваць планы па інфляцыі і па павышэнні заробкаў, то з улікам росту цэн у сярэднім бюджэтнікі будуць мець у рэальным выражэнні на 10% больш, чым сёлета.

Але, як паказвае досвед гэтага года, рэальнасць можа аказацца нашмат менш аптымістычнай. На 2022-ы інфляцыя планавалася не вышэйшай за 6%, а ў выніку яна была двухзначнай. Запаволіўся рост цэн толькі пасля ўвядзення жорсткага рэгулявання, і ў лістападзе інфляцыя была 13,3%. Выказваюць сумневы ў магчымасці стрымаць рост цэн на запланаваным узроўні і эксперты. Эканаміст Дзмітрый Крук падкрэсліваў, што цаной запланаванага паскарэння росту эканомікі можа стаць паскарэнне інфляцыі. У гэтым выпадку яна з’есць яшчэ большы кавалак павышаных заробкаў бюджэтнікаў.