Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  2. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  5. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  6. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  9. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  10. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
Читать по-русски


Акцыянеры крэдытна-фінансавай арганізацыі «ОптиКурс» — пераемніцы закрытага крыху больш за год таму «Абсалютбанка» — прынялі рашэнне яе ліквідаваць. Пра гэта журналісту «Люстэрка» як фізасобе паведамілі ў кантакт-цэнтры ўстановы.

Фото с сайта newgrodno.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота з сайта newgrodno.by

Нагадаем, на 24 ліпеня быў прызначаны пазачарговы сход акцыянераў «ОптиКурса». Адно з пытанняў — ліквідацыя кампаніі і спыненне банкаўскай дзейнасці.

У кантакт-цэнтры кампаніі 25 ліпеня пацвердзілі, што прынятае рашэнне яе ліквідаваць.

— Кампанія не будзе працаваць, — заявілі ў кантакт-цэнтры і пацвердзілі, што прынятае рашэнне пра ліквідацыю.

На пытанне, што цяпер рабіць кліентам, у якіх, да прыкладу, былі крэдыты, у кантакт-цэнтры адказалі:

— Ім мусіў новы ўласнік патэлефанаваць і ўсё расказаць. З крэдытаатрымальнікамі будуць звязваць і тлумачыць, якімі спосабамі яны будуць пагашаць сродкі.

Пры гэтым у кантакт-цэнтры не змаглі адказаць, хто новы ўласнік, а таксама ці будзе размешчаная на сайце кампаніі інфармацыя для кліентаў, як ім дзейнічаць далей (на момант выхаду гэтага тэксту такая інфармацыя не была апублікаваная).

— Магчыма, нейкая інфармацыя будзе, — сказалі ў кантакт-цэнтры. — Гэта ж не ў адзін дзень, што закрылася і ўсё знікла. Калі, да прыкладу, па бягучых укладах, то ёсць Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў. Значыць, фізічныя асобы будуць звяртацца туды.

На ўдакладняльнае пытанне, ці былі ў «ОптиКурсе» ўклады, у кантакт-цэнтры растлумачылі:

— Былі бягучыя рахункі, было яшчэ іншае.

Раней паведамлялася, што ў «ОптиКурсе» не былі размешчаныя дэпазіты насельніцтва і ІП.

Спецыяліст пацвердзіла, што офісы, касы і абменнікі кампаніі закрытыя.

5 ліпеня «ОптиКурс» папярэдзіў кліентаў, што з гэтай даты пагашэнне крэдытаў даступнае толькі праз АРІП, аддзяленні «Белпошты» і безнаяўным плацяжом праз іншыя банкі. Таксама кампанія паведаміла, што з 5 ліпеня прыпыніла працу касавага цэнтра ў Мінску на праспекце Незалежнасці, 95 — гэта галоўны офіс.

Раней у канцы чэрвеня стала вядома, што нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «ОптиКурс» закрыла ўсе аддзяленні па Беларусі, за выключэннем галоўнага офіса, пры гэтым спіс даступных кліентам аперацый у ім скараціўся.

Нагадаем, з 5 ліпеня 2022 года «Абсалютбанк» змяніў назву і перастаў быць банкам. Замест яго з’явілася нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «ОптиКурс». Гэтае рашэнне было ўзгодненае з Нацбанкам. Новая кампанія магла аказваць некаторыя банкаўскія паслугі.

Нагадаем, «Абсалютбанк» у 2021 годзе трапіў пад санкцыі ЗША.

Сярод банкаў, якія за апошнія гады спынілі працу ў Беларусі, — «Ідэя Банк», «Дэльта банк (Беларусь)».

Чытайце таксама