Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  2. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  3. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  4. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  5. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  8. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  9. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  10. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  11. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  12. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  13. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  14. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка акрэсліў, на што замежныя акцыянеры ў беларускіх кампаніях могуць выдаткоўваць свае даходы. Гаворка пра кампаніі і фізічных асоб з «недружалюбных» дзяржаваў. Адпаведны ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Аляксандр Лукашэнка ўвёў абмежаванні «на ажыццяўленне фінансавых аперацый

па атрыманні замежнымі ўдзельнікамі, уласнікамі маёмасці прыбытку і (або)

дывідэндаў». Імаверна, гэта датычыць акцыянераў, якім забаранілі выводзіць свае сродкі з Беларусі.

Для гэтага ўсе беларускія кампаніі, якімі валодаюць замежнікі з «недружалюбных» краін або калі такія людзі ўваходзяць у склад акцыянераў, павінныя адкрыць спецыяльныя рахункі ў беларускіх рублях у адным з айчынных банкаў. На гэтыя рахункі кампаніі абавязалі адпраўляць прыбытак і дывідэнды, і ўжо з іх на іншыя створаныя там жа рахункі пераводзіць выплаты такім замежнікам.

Гэтыя сродкі можна выдаткоўваць толькі на пэўныя мэты:

  • на фінансаванне рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Беларусі;
  • на пагашэнне пазыкаў па крэдытах Банка развіцця і камерцыйных банкаў, у адпаведнасці з рашэннямі Лукашэнкі;
  • на набыццё пэўных дзяржаўных каштоўных папер беларускага ўрада;
  • на размяшчэнне ў безадклікальныя банкаўскія ўклады (дэпазіты) не менш чым на год у банку, дзе адкрыты такі спецыяльны рахунак;
  • на іншыя мэты, узгодненыя з урадам.

Нагадаем, у лістападзе 2022 года ў Беларусі істотна абмежавалі правы замежных уладальнікаў кампаній, уключаных у пералік юрыдычных асоб, замежным удзельнікам якіх забараняецца распараджацца акцыямі без дазволу ўладаў. Такія кампаніі не могуць рэарганізоўваць, з іх нельга выходзіць, а органам улады забаронена рэгістраваць адпаведныя змены ці новыя юрыдычныя асобы пасля рэарганізацыі.

З 31 ліпеня гэтага года Беларусь абнавіла спіс прычын, з якіх будзе ўводзіць санкцыі супраць недружалюбных краін, а таксама арганізацый і асобных фізічных асоб з гэтых дзяржаваў. Гэта прадугледжвае спецыяльны закон, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка.