Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  4. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  5. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  6. «Фермерам дали заработать, просчитались». Турчин и глава КГК сообщили Лукашенко о нехватке картофеля — документы оказались у «Зеркала»
  7. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  8. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  9. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  10. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  11. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
Читать по-русски


Сітуацыя з выкананнем меліярацыйных мерапрыемстваў у асобных абласцях далёкая ад ідэальнай, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 19 снежня па пытаннях развіцця Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і правядзення меліярацыі, перадае прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Reuters

Лукашэнка нагадаў, што год таму на рэспубліканскім семінары-нарадзе па пытаннях аднаўлення і выкарыстання меліярацыйных земляў былі акрэсленыя цалкам зразумелыя задачы.

— Дамовіліся пра неабходнасць з 2023 па 2025 год аб’ёмы меліярацыйных мерапрыемстваў патроіць у дачыненні да паказчыка 2021 года. Як мне дакладвае профільны віцэ-прэм'ер, патроілі сёлета. Але што мяне здзіўляе: усё паламанае, усё зламанае, ратаваць трэба меліярацыю як галіну. А як жа ў тры разы павялічылі за гэты год? Ці вы хочаце выдаць жаданае за сапраўднае? Не атрымаецца, — падкрэсліў Лукашэнка, адзначыўшы, што яго «насцярожвае праца ўрада па некаторых напрамках», а асобныя яго «прынцыповыя» даручэнні так і засталіся нявыкананымі. — Гэта што, практыкай становіцца ўрада? Гэта недапушчальна. Са мной гэта не пракоціць.

Чыноўнікі абавязаліся ўвесці ў сельскагаспадарчы абарот сёлета 110 тысяч га земляў. Рашэнні па фінансаванні меліярацыйных работ і закупцы тэхнікі прынятыя ў сярэдзіне года.

— Сабралі з усіх галін грашовыя рэсурсы і аддалі для меліярацыі. Аднак, як мне дакладваюць, у асобных абласцях сітуацыя з выкананнем далёкая ад ідэальнай, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Для яе выпраўлення ўрад з аблвыканкамамі ініцыююць змяненне структуры выконваных работ з канцэнтрацыяй рэсурсаў на культуртэхнічнай меліярацыі. На гэта Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што культуртэхніка і меліярацыя хоць і падобныя, але розныя рэчы. У першым выпадку гаворка ідзе проста пра прывядзенне ў парадак сельскагаспадарчых угоддзяў — напрыклад, высечку хмызняку.

— Не атрымалася капаць і пракладаць дрэны, ратаваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі сур’ёзным чынам, вы мне падкідваеце ініцыятыву ўсё гэта перавесці ў культуртэхнічныя працы. А заўтра вы прапануеце грошы, якія адпушчаныя на меліярацыю, перакінуць на высечку хмызнякоў. Дык вось маё рашэнне: хмызнякі, Раман Аляксандравіч (прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. — Заўв. рэд.), будзеце высякаць сякерай і рыдлёўкамі. Гэта павінныя рабіць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы — культуртэхнічныя мерапрыемствы. А меліярацыю будзем весці так, як належыць па навуцы, — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што яго дзівіць стаўленне адказных службовых асоб да гэтых пытанняў.

— Мною імем рэвалюцыі прынятае рашэнне па фінансаванні гэтых работ. Я вас папярэджваў, што мы адрываем, як я часта кажу, ад лекаў і іншага для таго, каб выратаваць землі сельскагаспадарчага прызначэння. Чаму? Таму што 8 мільярдаў даляраў у нас экспарт па сельгаспрадукцыі. Чаго нам не хапае? Зямельных рэсурсаў? Дык у нас жа прастойвае як мінімум паўмільёна гектараў (больш нават) — тое, што мы запланавалі па меліярацыі. Трэба выратаваць тое, што сёння можна і трэба выратаваць, — паставіў задачу Лукашэнка.