У Мінску за чэрвень вырасла колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у цэнтрах занятасці. На пачатак ліпеня ў сталіцы было 39,9 тысячы непрацаўладкаваных. Пра гэта паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пры Мінгарвыканкаме. За месяц да таго было 39 тысяч прапановаў ад наймальнікаў.
У чэрвені вырас попыт у тым ліку на рабочых — да 25,8 тыс. чалавек на пачатак гэтага месяца. За месяц да таго для гэтых работнікаў было 25,2 тыс. прапановаў ад наймальнікаў.
«У попыце на працоўныя кадры пераважаюць прафесіі гандлю і грамадскага харчавання (кухар, прадавец, кантралёр-касір, афіцыянт, мыйшчык посуду), будаўнічага профілю (муляр, маляр, тынкоўшчык, электрагазазваршчык), сферы транспарту (кіроўца аўтамабіля, тралейбуса, пагрузчыка, трактарыст), прамысловасці (аператар станкоў з праграмным кіраваннем, слесар механазборачных работ, слесар-рамонтнік, слесар-зборшчык бытавой тэхнікі, токар, фрэзероўшчык, электраманцёр), жыллёва-камунальнай гаспадаркі (рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, слесар-сантэхнік, прыбіральшчык тэрыторый) і іншыя», — паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пры Мінгарвыканкаме.
Са спецыялістаў найбольш запатрабаваныя медработнікі, спецыялісты ў сферы адукацыі і культуры, інжынерныя і фінансавыя работнікі, кіраўнікі арганізацый і іх структурных падраздзяленняў.
Чытайце таксама