Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  8. Умер папа Франциск
  9. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  12. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  13. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  14. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  15. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
Читать по-русски


Суд у Вільнюсе прызнаў грамадзяніна Беларусі Мацвея Бяляя вінаватым у нападзе на амбасаду Беларусі 20 красавіка 2023 года і асудзіў яго на 11 месяцаў абмежавання волі са скіраваннем на папраўчыя работы ва ўстановах аховы здароўя або сацыяльнага абслугоўвання, піша «Радыё Свабода».

Матвей Беляй после освобождения из изолятора в Вильнюсе. Фото: "Радыё Свабода"
Мацвей Бяляй пасля вызвалення з ізалятара ў Вільнюсе. Фота: «Радыё Свабода»

Пры гэтым, як адзначаецца ў рашэнні, суд залічыў тэрмін знаходжання Мацвея Бяляя пад вартай падчас дасудовага расследавання.

«Згодна з артыкулам 66 Крымінальнага кодэкса Літоўскай Рэспублікі, адзін дзень часовага затрымання і арышту прыраўноўваецца да двух сутак абмежавання волі, таму Мацвей Бяляй адбыў пакаранне», — гаворыцца ў рашэнні суда.

Суд прызнаў, што дзеянні беларуса не нанеслі сур’ёзнай шкоды маёмасці амбасады.

Па другім абвінавачанні, звязаным са спробай уцёкаў з-пад арышту (ч.1 арт. 22 і ч. 1 арт. 241 КК Літвы), грамадзяніна Беларусі апраўдалі, бо не знайшлі дастатковых доказаў. Суд звярнуў увагу на тое, што канваіры адключылі відэарэгістратар, таму поўнага запісу знаходжання беларуса ў бальніцы, з якой ён нібыта спрабаваў збегчы, няма.

«Я абскарджу гэты прысуд. Мне нават не далі яго перакладу. Я магу падаць апеляцыю цягам 20 дзён пасля атрымання перакладу», — расказаў «Свабодзе» Бяляй.

Паводле беларуса, 31 студзеня 2024 года Найвышэйшы адміністрацыйны суд Літвы разглядае яго апеляцыйную скаргу на рашэнне суда першай інстанцыі пра яго дэпартацыю на той падставе, што ён уяўляе «пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы».