Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  6. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  7. Умер папа Франциск
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  13. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  14. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  15. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


/

Беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць, а трэба насіць сваё. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на «Дажынках-2024» у Клімавічах, піша яго прэс-служба.

Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

«Людзі ўсё больш і больш да натуральных тканін схіляюцца. Акрамя беларусаў. Беларусы не разумеюць. Беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць. Сваё трэба насіць. Свае тканіны. У нас ёсць усё. Носіце сваё і прывучайце дзяцей да гэтага», — падкрэсліў Лукашэнка, кажучы пра якасць і натуральнасць беларускіх вырабаў.

Не ўпершыню

У пачатку гэтага года Лукашэнка на нарадзе па пытаннях адукацыі на сустрэчы з чальцамі рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ папракнуў моладзь у імкненні апранацца ў дарагія брэндавыя рэчы.

«Апрануцца нашая моладзь хоча ух як. Я, прэзідэнт, і тое так не апранаюся, як некаторыя звычайныя маладыя людзі. Называюць гэтыя імпартныя брэнды і іншае… Я пра такія не чуў, а калі і чуў, дык толькі за імя там шалёныя грошы плацяць. Нашыя нармальна ўжо шыюць, не, трэба так. Навошта табе гэтая ануча?» — сказаў ён.

Пры гэтым, на ягоную думку, калі ў Беларусі малады чалавек не апранецца як «тэледзіва», то ўжо кепска жыве. Ён сказаў, што пра гэта трэба рэгулярна казаць маладым. У іншым выпадку такімі тэмпамі можна «лёгка даскакацца» да Украіны.

У 2022 годзе Лукашэнка прызнаўся, што носіць адзенне выключна беларускай вытворчасці. Ён назваў бядой сітуацыю, калі ў жыхароў краіны «вочы гараць ад выгляду імпартнай прадукцыі».

І схлусіў.

Што носіць сам Лукашэнка

Так склалася, што частку сваіх модных вобразаў Аляксандр Лукашэнка дэманструе падчас палявых работ — то сяўбы, то касьбы, то ўборкі.

У 2008 годзе Лукашэнка пайшоў на поле і з гэтай нагоды апрануўся ў шэрыя штаны, белую кашулю, гальштук з прынтам і скураны рэмень. Моднікі тут жа распазналі, што гэта рэмень французскага брэнда HERMES, каштуе такі каля 800 даляраў.

У 2009 годзе Лукашэнка даваў інтэрв'ю Міхаілу Гусману для праграмы «Формула ўлады» і паказаў сваё ўменне касіць траву. Ён быў апрануты ў шэры світшот NIKE на цёмна-сінюю футболку.

Фото: Скриншот видео СТВ
Скрыншот відэа СТБ

У жніўні 2011 года ён паехаў у Шклоўскі раён на бітву за ўраджай на камбайне «Палессе GS16». Там ён засвяціўся ў кашулі-пола маркі CORNELIANI. У Мінску такая адзежына на той момант каштавала прыкладна 130 даляраў.

Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

А ў верасні 2018-га, пасля заканчэння працоўных мерапрыемстваў, Лукашэнка далучыўся да ўборкі ўраджаю бульбы і бахчавых на сваім прысядзібным участку. На афіцыйных здымках відаць, што Аляксандр Лукашэнка прыбірае бульбу ў чорных штанах і белай футболцы. Калі прыгледзецца, можна разабраць лагатып фірмы-вытворцы і прачытаць літары пад выявай. Гэта футболка вядомай французскай маркі LACOSTE з калекцыі, створанай сумесна з сербскім тэнісістам Новакам Джокавічам. На афіцыйным сайце брэнда футболка каштавала 41,99 даляра (плюс 8 даляраў дастаўка), без зніжкі яна б абышлася ў 60 даляраў. Мінскія інтэрнэт-крамы прадавалі гэтую мадэль за 112 рублёў (53 даляры).

Фото: БЕЛТА
Фота: БЕЛТА

Таксама адзначым, што ў Лукашэнкі ёсць калекцыя дарагіх гадзіннікаў. Сярод іх — Calatrava 5120j ад швейцарскага люксавага брэнда Patek Philippe.