Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  7. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  8. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  9. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  12. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  13. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  14. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  15. Умер папа Франциск
Читать по-русски


Расія гатовая да мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, аднак для гэтага неабходнае выкананне некалькіх умоваў, сярод якіх — аднаўленне разбуранай інфраструктуры на грошы Захаду. Пра гэта ў інтэрв'ю RTVI расказаў намеснік міністра замежных справаў Міхаіл Галузін.

Стихийный мемориал у жилого дома в Днепре, куда попала российская ракета. Фото: Reuters
Стыхійны мемарыял ля жылога дома ў Дняпры, куды трапіла расійская ракета. Фота: Reuters

Расія адкрытая «да разумных прапановаў па мірным урэгуляванні», але Украіна «працягвае рабіць стаўку на ваеннае рашэнне канфлікту», сказаў Галузін. Паводле яго словаў, «усёабдымны, справядлівы і ўстойлівы мір» ва Украіне і ў Еўропе магчымы пры выкананні наступных умоваў:

  • спыненне баявых дзеянняў украінскімі ўзброенымі фарміраваннямі і паставак краінамі Захаду зброі;
  • вывад замежных наймітаў з тэрыторыі дзяржавы;
  • забяспечанне нейтральнага і пазаблокавага статусу Украіны;
  • адмова ад уступлення Украіны ў NATO і ЕС;
  • пацверджанне бяз’ядзернага статусу Украіны;
  • прызнанне Кіевам і міжнароднай супольнасцю «новых тэрытарыяльных рэалій».

Акрамя таго, як падкрэсліў Міхаіл Галузін, абавязковымі ўмовамі для спынення канфлікту таксама з’яўляюцца «дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны, абарона правоў рускамоўных грамадзян, рускай мовы і нацменшасцяў, свабоднае трансгранічнае перамяшчэнне з Расіяй, адмена Украінай і Захадам антырасійскіх санкцый і адкліканне пазоваў, спыненне судовых пераследаў у дачыненні да Расіі, яе фізічных і юрыдычных асоб».

«Важна аднавіць дамоўна-прававую базу Украіны з Расіяй і СНД, а таксама — на сродкі Захаду — цывільную інфраструктуру, разбураную УСУ пасля 2014 года», — дадаў Галузін.

Нагадаем, у лістападзе 2022 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі агучыў сваю формулу міру — дзесяць пунктаў, сярод якіх — вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Украіны, аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, спыненне баявых дзеянняў і правядзенне трыбунала над Расіяй.