Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган 11 верасня сказаў, што вяртанне Крыма Украіне — патрабаванне міжнароднага права. Праз два дні на заяву турэцкага лідара адрэагавалі ў Крамлі.
Падчас брыфінгу з журналістамі прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што тэма Крыма належыць «да катэгорыі рознагалоссяў паміж Расіяй і Турцыяй», піша «КоммерсантЪ». Спікер дадаў, што Масква працягвае тлумачыць Анкары «сваю пазіцыю» па гэтым пытанні.
Нагадаем, у відэазвароце да ўдзельнікаў Чацвёртага саміту «Крымскай платформы» прэзідэнт Турцыі заявіў, што падтрымка Анкарой тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны застаецца нязменнай.
— Турцыя шчыра жадае завяршэння вайны справядлівым і трывалым мірам на аснове тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, — сказаў Эрдаган (цытата паводле Anadolu).