Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск
  2. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  3. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  4. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  5. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  6. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  7. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  11. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  12. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  15. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
Читать по-русски


/

Вярхоўны суд ЗША спыніў смяротнае пакаранне мужчыны ўсяго за некалькі гадзін да выканання прысуду. Пра гэта паведамляе The Washington Post.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Brett Sayles, pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Brett Sayles, pexels.com

Жыхара штата Тэхас Роберта Роберсана абвінавацілі ў смерці яго двухгадовай дачкі Нікі, якая адбылася 22 гады таму. Паводле версіі абвінавачання, дзяўчынка памерла праз жорсткае абыходжанне ў выніку сіндрому трасяніны немаўляці.

Сіндром трасяніны немаўляці — гэта комплекс негатыўных наступстваў траўмы цэнтральнай нервовай сістэмы ў пацыентаў першых трох гадоў жыцця, атрыманай пачас грубага ўстрэсвання ці неасцярожнага абыходжання з дзіцем.

Абарона Роберсана настойвала на яго невінаватасці. Паводле яе версіі, Нікі памерла натуральнай смерцю ад цяжкай формы віруснай пнеўманіі.

Ліст да суда з заклікам памілаваць Роберсана падпісалі 86 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Тэхаса, прычым у іх ліку былі і рэспубліканцы, якія выступаюць за смяротнае пакаранне. Вярхоўны суд штата вырашыў прыпыніць пакаранне прыкладна за чатыры гадзіны да таго, як Роберсану мусілі зрабіць смяротную ін'екцыю.

Адзначаецца, што дачка абвінавачанага загінула 31 студзеня 2002 года. Яна звалілася з ложка і заплакала, а ён пайшоў яе супакойваць. Малая супакоілася, бацька заснуў і толькі прачнуўшыся, зразумеў, што дачцэ патрэбная дапамога дактароў. Ён адвёз дзіця ў клініку. Медыкі абследавалі дзяўчынку і выявілі невялікае кровазліццё на паверхні мозгу. У тым жа годзе Раберсана арыштавалі.

Толькі пазней з’явіліся даследаванні, якія паказалі, што крывацёк на паверхні мозгу, кровазліццё ў вока і ацёк мозгу могуць быць выкліканыя хваробамі і няшчаснымі выпадкамі, у тым ліку пнеўманіяй, траўмай падчас родаў і падзеннем з вышыні. Адвакаты Роберсана настойвалі, што крывацёк і ацёк мозгу былі выкліканыя акурат падзеннем з ложка хворага дзіцяці, а не ўстрэсваннем. Дзяўчынка пакутавала на невытлумачальнае апноэ, вушныя інфекцыі і некаторыя іншыя захворванні. За два гады жыцця яе больш за 45 разоў вазілі да доктара, а незадоўга да смерці ў Нікі былі ваніты, кашаль і высокая тэмпература, казалі адвакаты.

У кастрычніку 2024 года рада па памілаванні і ўмоўна-датэрміновым вызваленні Тэхаса адмовілася задаволіць прашэнне Роберсана пра памілаванне. Вярхоўны крымінальны суд штата тады ж адмовіўся адкласці пакаранне ці вывучыць новыя доказы па справе. Аднак напярэдадні пакарання перадумаў.