Інфармацыя пра затрыманні на масласырзаводзе ў Хойніках прыйшла 1 лістапада ў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, затрыманыя каля 20 чалавек.
«Прычына і падрабязнасці затрыманняў высвятляюцца», — удакладнілі ў «Вясне».
Нагадаем, 31 кастрычніка паведамлялася пра масавыя праверкі і затрыманні ў Смаргоні і Ваўкавыску. Гаварылася таксама пра выпадкі ў Мінску, Гомелі, Маладзечне і Магілёве.